Французскага прэзідэнта Нікаля Сарказі можна павіншаваць. Ён, можна лічыць, ужо дзвюма нагамі ў адным з найпапулярнейшых у свеце клубаў – палітклубе геаграфічных дальтонікаў. Услед за Дж.Дж.Бушам і Сільвіё Берлусконі, Сарказі даказаў нядаўна сваю поўную няздольнасць адрозніць Славакію ад Славеніі.Read more
Сталіца Славеніі Любляна па выніках праведзенага аўтарамі журнала «Riders Digest» эксперыменту была названа самым "сумленным" горадам у свеце.Read more
Купальшчыкі і вадалазы на Адрыятычным моры ў страху. У затоцы Мала Смакова блізу вострава Віс, у пары метраў ад берагу лютуюць белыя акулы.
На мінулым тыдні акула напала на славенца. Пацярпелы Дам’ян Пэцэк сцвярджае, што рыбіна мела 4-5 м у даўжыню – зазвычай у двубоі з такім гігантам чалавек не выжывае.Read more
Мытнікі Ўкраіны адзначаюць сёння прафесійнае свята. 25 чэрвеня 1991 году Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла Закон аб мытнай справе ва Ўкраіне. Гэты дзень стаў адзначацца як Дзень мытнай службы Ўкраіны. У спадчыну ад СССР Ўкраіна атрымала 25 мытняў, 49 мытных пастоў з колькасцю асабістага складу каля 2 тыс. чалавек.Read more
Час бульбу садзіць. Сябры таварыства смажанай бульбы ў Славеніі ўрачыста засадзілі грамадскія дзялкі ажно 26-ю гатункамі гэтае, як яны кажуць, традыцыйнае нацыянальнае расліны.Read more