Новыя авіялініі ў Польшчы
Сёлета польская нацыянальная авіякампанія LOT адкрывае шэраг танных ліній ўнутры краіны. Паводле папярэдніх звестак палёт з Лодзі да Кракава будзе каштаваць пасажырам каля 70 злотых (70 000 рублёў), пры тым, што на цягніку тыпу "экспрэс" такая паездка стане падарожніку амаль у 100 злотых.Читать далее
Латышы едуць па здароўе да суседзяў
Латышы не жадаюць адпачываць у сваёй краіне, а імкнуцца збегчы да суседзяў. Жыхары Латвіі выбіраюць для СПА-адпачынку не Юрмалу, а Сарэма або Друскінінкай. Эксперты лічаць, што гэта адбываецца з-за ніжэйшых цэнаў і жадання знайсці альтэрнатыву звыкламу адпачынку на родным узбярэжжы.Читать далее
У Эстоніі працягваецца падзенне цэн
Паводле законаў эканомікі цэны часцей за ўсё растуць і амаль ніколі не зніжаюцца. Аднак часам іх падзенне ўсёткі адбываецца. Так здарылася ў Эстоніі, дзе падчас крызісу назіралася стабільнае паніжэнне цэн на харчовыя тавары. Больш за ўсё патаннелі хлебабулачныя і малочныя вырабы, а таксама бульба і іншая гародніна, тады як падаражэлі імпартныя яйкі і замарожаны ласось.Читать далее
Эстонскім журналістам нядаўна стала вядомая цікавая інфармацыя. Некалькі дзён таму вайсковы аташэ амбасады Францыі ў Эстоніі палкоўнік Тэры Прун'ер даслаў да Міністэрства абароны Эстоніі ліст, у якім прапаноўвае ў сувязі з рэформай французскага войска купіць ужываную ваенную тэхніку. Так, напрыклад, на продаж выстаўленыя ў досыць добрым стане танкі AMX-30, бронетранспарцёры AMX-10, бранемашыны AML-90 і ERC-90, а таксама шрубалёты і супрацьтанкавыя сістэмы.Читать далее
За апошні тыдзень нафта Brent патаннела на $4. Зараз барэль Brent на Лонданскай біржы каштуе $39,91. Аднак, што з таго літоўцам, калі нават пасля зніжэння оптавай цаны бензіна на 12 літоўскіх цэнтаў, ён застаецца самым дарагім у краінах Балтыі. На гэтым тыдні літр самага папулярнага бензіну 95-й маркі на бензазаправачных станцыях Statoil каштуе 3,34 літа (3240 беларускіх рублёў)), дызпаліва - 3,08 літа, біёбензін Е85 - 2,99 літа, газу - 1,75 літа.Читать далее
На гандлевых прадпрыемаствах Латвіі назіраецца бурлівая рэакцыя на скарачэнне спажывецкага попыту. Буйныя гандлёвыя цэнтры ў Рызе пачалі распродажы і прапаноўваюць зніжкі аж да 90%. Рытэйлеры, нарэшце, дашлі да высновы, што ў сённяшнім становішчы спажывец аказаўся не гатовы плаціць за тавар на 70-80% больш за сабекошт.Читать далее
Якія магічныя словы трэба прамовіць на чыгуначнай станцыі ў польскім Хжанаве для таго каб набыць квіток? “Сезам, адчыніся”, “выбачайце”, “бягом”? Не, адказ будзе няправільны. Гутарку з чыгуначнай касіркай трэба пачаць са слоў "Паездка за добрую цану". Таму, што інакш квіток абыйдзецца нашмат даражэй.Читать далее
Для авіакампаній, якія прапануюць кліентам танныя пералёты па Еўропе наступілі залатыя часы, бо цяпер большасць вандроўнікаў, студэнты і камандзіровачныя – гэта іх кліенты. Вось, напрыклад, толькі за першы месяц гэтага года ў аэрапорце літоўскай Палангі колькасць кліентаў, у параўнанні са студзенем мінулага года, вырасла на 19%.Читать далее
Ад 10 студзеня рэклама для пакупнікоў у крамах польскага горада Кросна гучыць таксама на славацкай мове. Гандляры і ўладальнікі горналыжных цэнтраў на поўдні Польшчы зарабляюць дзякуючы ўвядзенню еўра ў Славакіі. Славакаў прыцягвае нізкі курс злотага да еўра, які з 1 студзеня 2009 года стаў афіцыйнай валютай іх краіны.Читать далее
У Еўропе самы танны бензін у Эстоніі, Румыніі, Латвіі і на Кіпры, а самы дарагі - у Нідэрландах, Фінляндыі і Нямеччыне.
Па дадзеных за студзень, самае таннае паліва ў Румыніі, дзе за літр 95 бензіну трэба аддаць 0,75 цэнта. Эстонія, з 12 кронамі (той бок крыху меней за даляр) за літр таксама ўваходзіць у спіс краін з самым танным палівам.Читать далее
У адных краінах кошты на газ растуць, у іншых - зніжаюцца. Можа гэта камусці падасца дзіўным, аднак, з-за падзення коштаў на прыродны газ, у бліжэйшыя месяцы цана цеплаэнергіі для фізічных асобаў павінна знізіцца па ўсёй Эстоніі.Читать далее
Доўгія выходныя на Каляды і Новы год - крыніца прыбытку для таксістаў. Аднак зніжэнне даходаў уплывае на цэнавую палітыку - сёлета літоўскія таксісты не падвышаюць цэны, як раней было, а абяцаюць знізіць расцэнкі.Читать далее
У Кіеве сёлета акрамя 200 афіцыйных ёлачных базараў процьма нелегальных кірмашоў. Нелегальныя ялінкі прадаюцца на прыпынках транспарта, каля крамаў, дзіцячых садкоў і школ. Прычына простая – гэтай зімою вечназялёныя дрэўцы падаражэлі амаль удвая ў параўнанні з мінулым годам.Читать далее
Зарплаты зменшваюцца, цэны растуць. Латвія з’яўляецца лідэрам сярод балтыйскіх краін не толькі па спаду вытворчасці, але таксама па росту цэн. У трэцім квартале гэтага года рост цэн на будаўніцтва ў Латвіі быў самым высокім у Балтыі. Пра гэта паведаміла Цэнтральнае статыстычнае ўпраўленне Латвіі.Читать далее
Колькі каштуе запрасіць зорку эстрады? Гэтае пытанне хвалюе шматлікіх арт-мэнэджэраў канцэртных агенцтваў Масквы і Кіева. Кошт выступаў знакамітасцяў і поп-зорак сапраўды высокі, таму існуе пытанне, як ашчадзіць на запрашэнні зорак эстрады? Можна паспрабаваць знізіць ганарар зоркі праз знаёмых, а можна...Читать далее