звёзды

Капусцінскі non fiction

капущинский

Вялікі польскі журналіст – Рышард Капусцінскі – дачакаўся на радзіме праблемаў праз тры гады па смерці. Ужо другое выдавецтва ў Польшчы адмаўляецца выдаваць ягоную літаратурную біяграфію. Прычына – упартае нежаданне ўдавы публіцыста і падарожніка, Аліцыі, падзяліцца з грамадскасцю скандальнымі фактамі з ягонага жыцця.Read more

Болей Шагалаў, харошых і розных

шагал

Французскія суддзі збіраюцца кінуць на вогнішча карціну Марка Шагала. Сцвярджаюць, што падробка. А вось чэхі падазраюць, што асуджанае на смерць палатно пад назваю “Зімняя ноч” – арыгінал, выкрадзены з іх краіны ў часы “аксамітнае” рэвалюцыі.Read more

Сусветны грамадзянін брненскага паходжання

Кундера отсутствует

Гарадская рада Брно, другога па велічыні гораду Чэхіі, вырашыла надзаць ганаровае грамадзянства свайму славутаму земляку – пісьменніку Мілану Кундэру. Аднак жа, Кундэра ад 1975 г жыве ў Францыі і, як выглядае, за ўзнагародамі па свеце не ганяецца. Прыйшлося брненскаму бурмістру з кампаніяй выправіцца ў Парыж.Read more

Плачьте, скрипки, плачьте...

брюс и эмма

Ну, вот оно и свершилось.… Впору одеться в черное и объявить траур по загубленным надеждам. Не прошло и 12 лет, как мужчина всеобщей женской мечты Брюс Уиллис снова перестал быть завидным холостяком. Еще и суток не прошло, как он женился. И его новая избранница – 32-х летняя модель Эмма Хеминг.Read more

Украінскае кіно ў Германіі

фільм

З 20 па 24 сакавіка у Германіі пройдуць дні украінскага кіно. Нямецкім гледачам будуць паказаны стужкі такіх славуты рэжысёраў як Кіра Муратава, Аляксандра Шапіра, Алеся Янчука і інш. Адкрые праграму фестывалю класічны фільм Сяргея Параджанава “ Цені забытых продкаў”. Акрамя гэтага будзе наладжаны паказ украінскіх кароткаметражных стужак 2006-2009 гг.Read more

“Акварыум” вярнуўся

акварыум

Легендарная і непераможная група “Акварыум” вяртаецца да канцэртнай дзейнасці. 20 сакавіка група выступіць у піцерскім клубе “А2”, апасля чаго адправіцца ў невялікае турне. Акрамя Санкт-Пецярбургу гэтай вясной “Акварыум” адыграе канцэрты ў Кастраме, Уладзіміры, Ніжнім Ноўгарадзе, Маскве, Рызе, Вільне і ў Мінску, дзе выступіць, як заўжды ў КЗ “Мінск”.Read more

Трохі журналістыкі ў стылі "жоўты поп"

лідзія-нібыта-капаня

Руская, якую пераехаў трактар... Гэткімі словамі ахарактарызавала прадстаўнічку Польшчы на Еўрабачанні-09 зайздросная каляжанка. Аднак, сама Лідзія Капаня (Kopania), абраная 14 лютага музычным дэлегатам на маскоўскі фэст, асабліва не пераймаецца і, паводле інтэрвію агенцтву РАР, лічыць, што “лепей не станавіцца ў шэраг і азірацца па баках, ацэньваючы сябе вачыма іншых”.Read more

Унікальныя запісы Чэслава Немэна

чеслав Немен

28 лютага ў Польшчы выйдзе ў свет кружэлка з невядомымі шырокай публіцы, здабытымі з архіваў спевамі Чэслава Немэна. Да юбілею культавага польскага музыкі падрыхтаваны альбом з запісамі ягоных выступаў на канцэртах Jazz Jamboree, у 1972 і 1975 гг.Read more

Шпіён, якога любілі мы

комикс про Клосса

28 лютага ў Катовіцах адкрываецца музей, прысвечаны польскай кіна-іконе ХХ ст – капітану Гансу Клосу. Напрыканцы мінулага году славуты серыял “Stawka wi?ksza ni? ?ycie” (Стаўка большая за жыццё) святкаваў акурат 40-годдзе. Польскі “Штырліц”, агент савецкае разведкі, дагэтуль цешыцца ў краіне папулярнасцю сярод гледачоў розных пакаленяў.Read more

The Dubliners у Польшчы

the Dubliners

Легенда сусветнага фолку, ірландскія The Dubliners дадуць адзіны канцэрт у Польшчы. 1 сакавіка культавы гурт, утвораны ў 1962 г, зайграе ва Ўроцлаве, на заключным канцэрце мясцовага фестывалю Szanty. Хросныя бацькі моднай сёння па ўсім свеце музычнае “ірландшчыны” – упершыню ў Польшчы.Read more

Сяргія Жадана клічуць не па пашпарце

сергий жадан

Ва ўкраінскай сталіцы дагэтуль не вырашылі, як назваць найпапулярнейшага ў краіне маладога аўтара, харкаўскага пісьменніка Жадана. Найбольшая кніжная сетка Ўкраіны схіляецца да думкі, што ён – Алег. Хаця некаторыя дасведчаныя эрудыты называюць іншыя імёны.Read more

Почти пропала собака

силихем

Силихемские терьеры, являвшиеся на протяжении последнего полувека одними из самых популярных домашних питомцев знаменитостей, в настоящий момент, практически находятся на грани исчезновения. Приверженцы этих чудесных собак стали бить тревогу: если ежегодно в мире регистрировалось около 1000 щенков этой породы, то в 2008 году их было всего 43. Силихимские терьеры стали заложниками… моды.Read more

Джэкі Чан пад забаронай

 чан

Стужка “Інцыдэнт Шынжукі”, з удзелам знакамітага акцёра, майстра кунг-фу і незабыўнага коміка Джэкі Чана, забароненая для паказу на тэрыторыі Кітая. Кітайскія цэнзары адмовіліся ад пракату гэтага фільма па ідэалагічных меркаваннях. У карціне гаворка ідзе пра лёс двух кітайскіх імігрантаў, якія пражываюць у Токіа.Read more

Фільм пра Жалезную Дзеўку

iron maiden

Гэтай вясной кампанія Arts Alliance Media збіраецца выпусціць у пракат першы поўнаметражны дакументальны фільм прысвечаны легендарнай групе Iron Maiden. Фільм мае назву«Iron Maiden: Flight 666» і зроблены на падставе здымак апошняга міравога турнэ групы Somewhere Back In Time, пад час якога яна адыграла канцэрты ў Азіі, Аўстраліі і абаіх Амерыках.Read more

Рэперы трапілі ў рокеры

зала славы

Рэп-група Run DMC будзе уключана ў Залу славы рок-н-ролу (Rock and Roll Hall of Fame). Такога ж гонару ў 2009 годзе ўдастояцца Metallica і гітарыст Джеф Бек. У спіс выканаўцаў, якія будуць уключаны у Залу славы, уваходзяць таксама вакальная група R’n’B, група 50-х Little Anthony and the Imperials і папулярны у 60-я соoл-выканаўца Бобі Ўомак.Read more

Зелянейшыя

Жаўцейшыя

Энцыклапедыя