законы

Асцярожна, Чэхія зачыняецца

Чехія

Чэхія не будзе больш выдаваць украінцам дазвол на працу

Чэхія неўзабаве можа застацца без украінскіх працаўнікоў, а беспрацоўныя ўкраінцы не змогуць паехаць на заробкі на радзіму Швейка. З нагоды самага вялікага ў гісторыі краіны беспрацоўя, урад вырашыў часова прыпыніць выдачу дазволаў на працу замежнікам з-за межы ЕС.Read more

Жоўтыя цюльпаны, тра-та-та-та...

сумашедший светофор

Традыцыйна, жоўты колер лічыцца за сімвал растання, страты, часам непазбежнай і незваротнай. Мікалаеўскія ўлады раставацца з кіроўцамі не хочуць. Можа з гэтай нагоды, а можа і не, з 1 сакавіка 2010 года рашэннем абласной ДАІ у Мікалаеўскай вобласці святлафоры будуць працаваць без папераджальнага (жоўтага) сігналу.Read more

Паленне забаронена light!

покурим

Курыльшчыкі Польшчы разам з замежнымі курцамі могуць уздыхнуць з палёгкай. Нават поўнымі грудзьмі, калі канешне не будзе бракаваць паветра. Напярэдадні Дня жанчынаў польскі парламент (Сейм) пасля доўгіх і палкіх дэбатаў прыняў "палегчаны" варыянт Закону аб абмежаванні палення ў грамадскіх мейсцах.Read more

Каб сподні не спадалі

вот так!

Адстаўка ўрада Юліі Цімашэнкі, як і адстаўка прэзідэнта, не пройдзе бясследна для дзяржаўнага бюджэту. Усе міністры, іх першыя намеснікі, а таксама старшыні камітэтаў ды іншых цэнтральных органаў улады, якія сыйдуць з пасад услед за прэм'ерам, з'яўляюцца службоўцамі першай катэгорыі.Read more

У яго конь не той масці

протесты такси

Каля тысячы таксістаў сёння заблакавалі цэнтр Варшавы і пад'езды да будынку ураду. Кіроўцы пратэстуюць супраць… падробак, то бок, нелегальных перавозчыкаў, якія выглядаюць таксама як тыя,хто купіў ліцэнзію і плаціць усе падаткі.Read more

Бездомных приравнять к ветеранам

бомж льготы

Рыжская Дума высунула прапанову - хай бяздомныя ездзяць бясплатна ў грамадскім транспарце па законе. Чаму не - усё адно ж не плацяць. А непазбежныя выдаткі, калі тыя будуць, Дума прапаноўвае пакрыць з дзяржбюджэту. Прапанова патрапіла ў парламент, і вось Парламенцкая камісія па сацыяльных і працоўных справах абмяркуе прапанову Рыжскай думы.Read more

Літва - не Польшча, спакласці не дазволім

кастрация химическая

Урад Літвы за прыкладам Польшчы таксама вырашыў заняцца гвалтаўнікамі і педафіламі. Аднак без фанатызму. Міністры не ўхваляюць прымусовую хімічную кастрацыю ў якасці пакарання для людзей, якія здзейснілі сэксуальны гвалт. У праекце закона, які будзе абмяркоўвацца Сеймам у гэту сераду, сказана што прымусовае лячэнне не можа вызначацца толькі злачынствам без уліку яго чыннікаў.Read more

А мы і ў космас можам

ЕКА

Кагосьці гэтая інфармацыя можа рассмяшыць, кагосьці можа расчуліць. Выглядае так, што ў 2021 годзе Літва будзе сябрам Еўрапейскага касмічнага агенцтва. Такая дата прадугледжаная ў плане па развіцці бізнэсу і навукі, падрыхтаваным Міністэрствам эканомікі, які павінен зацвердзіць урад.Read more

Палкоўнік што балярына

пенсионеры армия

Міністэрства сацыяльных спраў Эстоніі плануе змены, якія былым савецкім людзям могуць падацца рэвалюцыйнымі, а часам нават абсурднымі. Паводле праекту новага закона аб пенсіях, самая недатыкальная раней катэгорыя - вайскоўцы будуць пазбаўленыя спецпенсіі, а ўзрост выхаду на пенсію для іх падвысіцца на 15 гадоў. Такім чынам вайскоўцаў прыраўняюць да астатніх груп насельніцтва.Read more

"Контра-страйк" па-за законам?

контра

Палітычныя жарсці не перашкаджаюць украінцам змагацца за ўмацаванне маральнасці ў грамадстве. Гэтым разам маем справу з выпадкам самацэнзуры. Асацыяцыя кампутарных клубаў Украіны, спасылаючыся на сусветныя практыкі, прапаноўвае ўвесці ўзроставыя абмежаванні для аматараў кампутарных забавак каб засцерагчы падлеткаў перад гвалтам у тых гульнях.Read more

Хочам быць як геі

регистрированное партнёрство

Прымаючы летась закон аб “рэгістраваных партнэрствах”, аўстрыйскія заканадаўцы нават не ўяўлялі, з якой каркаломнай праблемай яны сутыкнуцца ўжо праз месяц пасля яго ўступлення ў дзеянне. На пачатку лютага ў суд г. Лінца звярнулася рознаполая пара, з патрабаваннем зарэгістраваць іх - як гомасэксуалаў.Read more

Вада камень точыць

таблички в литве

Падобна літоўская Палонія дамаглася свайго. Прэм'ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс напісаў ліст да камісара Рады Еўропы па правах чалавека Томаса Хамамбэрга ў якім паведаміў, што літоўскі ўрад вырашыў зрабіць крок насустрач Варшаве і тутэйшай польскай суполцы. У Літве абмяркоўваецца магчымасць дазволу пісаць назвы вуліц і населеных пунктаў у месцах пражывання польскай меншасці на дзвюх мовах.Read more

Сабакі проці гуманнасці

полицейские собаки

Камісія Рады Еўропы мае вялікую прэтэнзію да Славакіі. У Брусэлі лічаць, што турэмная сістэма гэтай краіны недастаткова гуманная. І першая прычына такой сітуацыі – сабакі на паліцэйскай службе.Read more

Ад смерці і падатковай не збяжыш!

налоги

Галоснасць, галоснасць ды яшчэ раз галоснасць - вось самы эфектыўны метад на тых, хто ўпарта не хоча плаціць дзяржаве падаткі. У гэтым пераканаліся нямецкія чыноўнікі, калі прыстрашылі, што апрылюдняць спісы неплацельшчыкаў у газетах. Падставай для акцыі стаў …крадзеж дадзеных аб швейцарскіх рахунках нямецкіх бізнэсмэнаў, якія недаплацілі падаткаў у сярэднім больш за 100 тысячаў еўра кожны.Read more

Объявлена охота на вредную еду

полная дама

Румыния может стать первой страной в мире, где антипатия к толстякам выйдет за пределы бытовых предрассудков и превратится в элемент государственной политики. К подобным политическим решениям правительство этой страны подталкивает печальная европейская статистика: Румыния – номер третий в списке стран-обжор.Read more

Зелянейшыя

Жаўцейшыя

Энцыклапедыя