Самы буйны і адзіны вытворца курынага мяса ў Эстоніі Tallegg мае цяжкія часы. Канкурэнцыя з боку імпарту расце, прыбыткі падаюць ды і пакупнік стаў нейкі распешчаны. Маркетолагі Tallegg вырашылі падвысіць шанцы фірмы ў барацьбе з канкурэнтамі пры дапамозе новага пакавання.Read more
Каля тысячы таксістаў сёння заблакавалі цэнтр Варшавы і пад'езды да будынку ураду. Кіроўцы пратэстуюць супраць… падробак, то бок, нелегальных перавозчыкаў, якія выглядаюць таксама як тыя,хто купіў ліцэнзію і плаціць усе падаткі.Read more
Рыжская Дума высунула прапанову - хай бяздомныя ездзяць бясплатна ў грамадскім транспарце па законе. Чаму не - усё адно ж не плацяць. А непазбежныя выдаткі, калі тыя будуць, Дума прапаноўвае пакрыць з дзяржбюджэту. Прапанова патрапіла ў парламент, і вось Парламенцкая камісія па сацыяльных і працоўных справах абмяркуе прапанову Рыжскай думы.Read more
Палякі сталі меней піць піва? Факт. Статыстыка гаворыць пра канец залатой дэкады для польскіх бравароў. Прыкладна ад 1998 года Польшча ў хуткім тэмпе набліжалася да краінаў-лідараў па вытворчасці і спажыванні піва. Спажыванне піва на душу насельніцтва у гэтым перыядзе вырасла ад 53 літраў у 1998 да 94 літраў у 2008. Палякі апошнім часам практычна дыхалі ў патыліцу немцам ды чэхам.Read more
Фіны ўпадабалі латышоў. Настолькі ўпадабалі, што нават згодныя каб тыя пераехалі да іх жыць і працаваць. Назаўсёды. Вось напрыклад фінскае транспартнае прадпрыемства Gli Logistics Oy вырашыла ўзяць удзел у рэалізацыі праекту Еўрапейскага сацыяльнага фонду Silta Suomeen ("Мост у Фінляндыю").Read more
З часоў Вялікай дэпрэсіі вядома, што грамадскія працы - добры рэцэпт на зніжэнне напружаннасці ў грамадстве і высокае беспрацоўе. Асабліва калі надвор’е вымагае такіх прац неадкладна. Талінскія ўлады пэўна вырашылі, што сёлетняя зіма – якраз той самы час, калі трэба актывізаваць грамадскія працы дзеля ратавання гораду ад снежнай навалы. Ратаваць горад будуць беспрацоўныя і бамжы.Read more
Чым больш шчыруе крызіс у краінах Балтыі, тым больш актыўнымі становяцца тут некаторыя транснацыянальныя капіталісты. Так, напрыклад, кампанія Premier Capital, якая кіруе сеткай рэстаранаў McDonald's у Прыбалтыцы, летась адкрыла ў рэгіёне 3 новых рэстарана, у тым ліку адзін у Рызе. Зараз Латвія мае 7 рэстаранаў McDonald's, першы з якіх адкрыўся ў 1994 годзе.Read more
ЕС акажа падтрымку найбяднейшым грамадзянам Літвы харчамі на суму 8,86 млн. еўра. Яшчэ амаль 5,35 млн. літаў будзе пераведзена ўраду краіны для набыцця збожжа. З ЕС у Літву прывязуць цукар, несалодкае згушчанае малако, печыва, сухія сняданкі, муку, макароны, манку, крупу. Дапамогу атрымаюць сем'і і жыхары, з даходамі не больш за 525 літаў у месяц на аднаго чалавека.Read more
На мінулым тыдні з сусветных рынкаў пачалі прыходзіць трывожныя звесткі. Цана на нафту дасягнула шасцімесячнага максімуму і перавысіла $60 за барэль, што амаль удвая больш у параўнанні са снежнем мінулага года. На тле працяглай эканамічнай рэцэсіі такія навіны здольныя выклікаць калі не паніку, дык нервовасць сярод урадавых чыноўнікаў і бізнэсоўцаў у краінах-імпарцёрах "чорнага золата".Read more
Вінаробная прамысловасць заўжды марудна прымала новыя тэхналогіі, але фінансавы крызіс змушаюць і яе паступова адмаўляцца ад традыцыйных метадаў. Звычайна ўсе новыя віны прэзентуюцца абраным экспертам да дэгустацыі. Крытык і вінароб разам каштуюць віно і абмяркоўваюць яго асаблівасці, робяць высновы пра тое, што паўплывала на яго адметны смак.Read more
Адукацыя праз усё жыцце (LIFELONG LEARNING) набывае ўсю большую папулярнасць пад час крызісу. Палітыкі бачаць у гэтай канцэпцыі спосаб дапамагчы людзям лепш прыстасавацца да сучасных умоваў жыцця і працы. Людзям трэба шукаць новую працу, калі яны падпадаюць пад скарачэнне ці пераяжджаюць. Улады шукаюць шляхі зрабіць падвышэнне кваліфікацыі і навучанне новым прафесіям больш эфектыўным і даступным.Read more
Лонданскі бізнэс-квартал Сіці можа застацца без працаўнікоў: моладзь не вельмі спяшаецца ўладкавацца на фірмы, якія могуць абанкруціца ў любы момант. Раней, каб зменьшыць колькасць жадаючых патрапіць на працу ў адзін з буйнейшых цэнтраў бізнэсу ў сусвеце, кампаніі распрацавалі спецыяльныя экзамены, якія даюць права акрэдытацыі ў Сіці.Read more
Каждый девятый дом в США пустует. В связи с кризисом спрос на жильё значительно упал, а многие дома, заложенные в кредит, отошли в собственность банкам в счёт неуплаты (2.3 миллиона домов за последний год). По оценкам экономиста Гарвардского университета Эдварда Глэсера, перепроизводство (новые дома, в которых еще никто не жил) составляет около миллиона штукRead more
Во время финансового кризиса интерес к экологически чистой и независимой от цены на горючие материалы энергии уменьшился, ведь цены на нефть и уголь падают. Согласно отчёту New Energy Finance - группы, отслеживающей развитие возобновляемой энергетики в Великобритании, инвестиции в эту сферу упали на 80 процентов.Read more
У Англіі ўлады не могуць пагадзіцца вакол плану падтрымкі аўтамабільнай прамысловасці, прапанаванага лордам Мендэльсанам. Згодна з планам, кожны брытанскі ўладальнік аўто, старэйшага за 9 гадоў, можа атрымаць датацыю ў 2000 фунтаў ад дзяржавы на набыцце новага.Read more