Швейцарскае выдавецтва Ammann Verlag адкрыла Еўропе новую зорку ўкраінскай літаратуры. Раман львоўскага аўтара Цімафея Гаўрыліва (Гаврилів) у нямецкім перакладзе стаўся, паводле водгукаў літаратуразнаўцаў, праўдзіваю навінкаю 2009 г.Read more
У Беларусі 2010 год абвешчаны, як вядома Годам якасці, а вось у Эстоніі - Годам чытання. Цягам ўсяго 2010 года ў розных кутках краіны будуць праходзіць акцыі з мэтаю адраджэння традыцыі чытання, якая ў апошнія гады аказалася прызабытай з-за развіцця электронных бібліятэк і Інтэрнэта
.Read more
Нарэшце адбылося! Мы ўжо пачалі губляць надзею, збіраць рэчы, купляць мінералку і каўбасу ў дарогу, але ён бац - і ўзнік перад нашымі вачыма. Слынны "голы каляндар" пад назвай "Канец слова" з выявамі паэтаў, празаікаў, эсэістаў і філосафаў, які рыхтаваўся ў рамках праекта "pARTisan " ПАБАЧЫЎ СВЕТ НА ГЭТЫМ ТЫДНІ. Роды былі цяжкія, аднак хлопчык нарадзіўся здаровенькім і даволі важкім.Read more
Калі наведваеш сустрэчы літаратараў-пачаткоўцаў альбо паседжанні новаствораных, але ўжо амбітных літаб’яднанняў, канчаткова пераконваешся: паэт — гэта хвароба. Часам такія вячоркі могуць выглядаць як сход асацыяцыі ананімных алкаголікаў, якіх любяць паказваць у галівудскіх фільмах.Read more
Хто-небудзь калі-небудзь задаўся падлічыць, колькі цікавых, так званых, культавых месцаў, якія стваралі мінскую "наасферу" знікла за апошнія 20 гадоў? Не думаю. Змены гарадскога ландшафту засталіся па-за ўвагай большасці літаратараў і гісторыкаў, а журналісты ўзгадваюць пра іх хіба што падчас сяброўскіх "міжсабойчыкаў" на кухні.Read more
2009 год у Эстоніі абвешчаны Годам чытання, пад час якога будзе папулярызавацца кніжная культура па ўсёй краіне. У падрыхтоўцы Года чытання прымаюць ўдзел Міністэрства культуры Эстоніі, Саюз пісьменнікаў Эстоніі, Аб'яднанне бібліятэкараў Эстоніі, Эстонскае літаратурнае таварыства і іншыя арганізацыі.Read more
Амаль палова жанчын вельмі хутка прачытвае тэксты, што трапляюць ім у рукі, у той час, як сярод мужчын так хутка чытаюць толькі 26%, такія дадзеныя прыводзіць The Telegraph на падставе апытання, у якім прынялі ўдзел 2 тысячы дарослых брытанцаў. Увогуле, сярод мужчын удвая вышэйшы працэнт тых, хто чытае вельмі павольна і прачытвае толькі 1-2 кнігі за год.Read more
Падчас традыцыйнага "Тыдня дзіцячага чытання" у Львове адбудзецца трэці, заключны этап 5-га агульнаўкраінскага конкурсу дзіцячага чытання "Найлепшы чытач Украіны-2009". Па словах арганізатараў мерапрыемства, агулам у конкурсе, па іх ацэнках, прыняло ўдзел звыш 150 тысяч вучняў 6-7 класаў з усіх рэгіёнаў Украіны, але пасля падліку ўсіх дадзеных гэтая колькасць можа нават перавысіць 200 тысяч.Read more
Модны бразільскі пісьменнік Паула Каэльё, распавядаў у інтэрв’ю брытанскай Guardian, аб сваім новым рамане “Пераможца застаецца адзін”, які ў хуткім часе павінен з’явіцца ў продажы. Літаратар вызначыў свой твор, як “застыўшы партрэт таго, дзе мы знаходзімя зараз”.Read more
Ад пачатку года продажы кніг у Літве скараціліся на траціну, а кошты кнігавыдавецтва ўвесь час ідуць угару. Для выратавання сітуацыі кнігарні прывабліваюць пакупнікоў рознымі акцыямі і прапаноўваюць нават адрадзіць кнігаабмен, паведамляе літоўскае тэлебачанне. Кнігалюбы гавораць, што кніга ператварылася ў прадмет раскошы.Read more
Як вынікае з даследавання аднае кэмбрыджскае прафесаркі, у часы, калі па Еўропе хадзілі першыя апосталы, а Спартак душыў рабаўладальнікаў, рымляне актыўна бавіліся тым, што... складалі зборнікі жартаў кшталту “100 прыколаў без падколаў”. З анекдотамі тыпу: “Пайшлі раз у дарогу акадэмік, цырульнік і лысы...”Read more
Адвакат Станіслаў Шуфэль, шматгадовы кіраўнік адвакацкай рады ў Кельцах, выдаў за ўласныя сродкі кнігу ўспамінаў пад назваю "Некалькі слоў пра справядлівасць, даўнюю адвакатуру і жыццё". Даход ад яе продажу паабяцаў выдаткаваць на дабрачынныя мэты.Read more
Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка падпісаў закон, паводле якога пры складанні дамовы арэнды памяшканняў дзяржаўнай і камунальнай уласнасці з выдавецтвамі перавага надаецца выдавецтвам, якія выпускаюць не меней 50% прадукцыі на ўкраінскай мове. Закон “Аб унясенні змен у артыкул 9 Закона Ўкраіны “Аб арэндзе дзяржаўнай і камунальнай маёмасці па кнігавыдавецкай справе” быў прыняты парламентам 4 лютага. Законам прадугледжваецца наданне пераважнага права на арэнду памяшканняў аб'ектаў дзяржаўнай і камунальнай уласнасці суб'ектам выдавецкай справы.Read more
Пакуль рэжысэры, прадусары і праваўладалнікі сварыліся за смачны кавалак будучага кіна-пірага – экранізацыю “Хобіта”, фанаты творчасці Дж.Р.Р. Толкіена ўзялі ды і знялі ўласны фільм. Цягам 2007-08 гг каманда аматараў з Лондану накруціла 40-хвілінную стужку пад назваю “The Hunt for Gollum”. Сюжэт фільма абапіраецца на “апакрыфічны” матыў “Уладара пярсцёнкаў”, а ягоная якасць – вышэйшая за ўсялякія спадзяванні.Read more
Наш сайт работает уже больше года, и готов менятся в лучшую сторону. После прошедшей в феврале реструктуризации, мы всерьёз задумались о добавлении к нашим материалам нового формата - статей. В отличие от новостных материалов и блогов, статьи будут больше по объёму, будут содержать больше аналитики.Read more