У выходныя ў Вільнюсе прайшло адно з галоўных вясновых мерапрыемстваў - традыцыйны кірмаш рамёстваў Казюкас (Казюкі). Вільнюскім Казюкам ужо больш 400 гадоў, традыцыя арганізацыі кірмашоў сягае каранямі ў часы ВКЛ і звязаная з царкоўным святам у гонар святога Казіміра. Сёлета як арганізатары, так і ўдзельнікі кірмаша адзначаюць вялізны наплыў наведвальнікаў, што асабліва адчувалася ў мінулую суботу. Усяго ў святочным кірмашы Казюкас прынялі ўдзел каля 1300 гандляроў з Літвы, Польшчы, Беларусі, Латвіі, Украіны і Расіі.Read more
У гістарычным цэнтры Вільнюса на адно гістарычнае імя паболела. Гарадскія ўлады ўрачыста адкрылі вуліцу імя чалавека, трагічны скон якога стаў своеасаблівай прэзентацыяй Літвы ў свеце. У Старым горадзе цяпер ёсць вуліца Бруна Баніфацыя - архібіскупа і манаха, якога нашыя паганскія продкі забілі ў XI стагоддзі. Вуліца Баніфацыя невялічкая і месціцца ля касцёла Св.Read more
Урад Літвы за прыкладам Польшчы таксама вырашыў заняцца гвалтаўнікамі і педафіламі. Аднак без фанатызму. Міністры не ўхваляюць прымусовую хімічную кастрацыю ў якасці пакарання для людзей, якія здзейснілі сэксуальны гвалт. У праекце закона, які будзе абмяркоўвацца Сеймам у гэту сераду, сказана што прымусовае лячэнне не можа вызначацца толькі злачынствам без уліку яго чыннікаў.Read more
Кагосьці гэтая інфармацыя можа рассмяшыць, кагосьці можа расчуліць. Выглядае так, што ў 2021 годзе Літва будзе сябрам Еўрапейскага касмічнага агенцтва. Такая дата прадугледжаная ў плане па развіцці бізнэсу і навукі, падрыхтаваным Міністэрствам эканомікі, які павінен зацвердзіць урад.Read more
Даля Грыбаўскайтэ сагрэла сэрцы літоўцаў гэтай суровай зімою. Прынамсі, пра гэта сведчаць вынікі даследаванняў грамадскай думкі. У лютым свае галасы за Прэзідэнта-жанчыну аддалі больш за 40 адсоткаў апытаных. Рэйтынг Грыбаўскайтэ дасягнуў 42% (у студзені - 40,4%). А на другім месцы спікер Ірэна Дэгутэне са значна больш сціплым паказчыкам - 13,9% (у студзені - 15,2%).Read more
Падобна літоўская Палонія дамаглася свайго. Прэм'ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс напісаў ліст да камісара Рады Еўропы па правах чалавека Томаса Хамамбэрга ў якім паведаміў, што літоўскі ўрад вырашыў зрабіць крок насустрач Варшаве і тутэйшай польскай суполцы. У Літве абмяркоўваецца магчымасць дазволу пісаць назвы вуліц і населеных пунктаў у месцах пражывання польскай меншасці на дзвюх мовах.Read more
У нядзелю 14 лютага ў Вільнюсе ўрачыста завяршыўся штогадовы конкурс прыгажосці на якім журы, а таксама шматлікія гледачы выбіралі найлепшую дзяўчыну літоўскай Палоніі. Конкурс "Міс Полька Літвы 2010", арганізаваны "Кур'ерам Віленскім" - найбуйнейшай польскамоўнай газетай Літвы - адбыўся ўжо ў 15-ы раз.Read more
Вось ужо чацвёрты год запар тэмпы росту колькасці заяваў у брытанскія ВНУ ад патэнцыйных студэнтаў б'е рэкорды. Расце колькасць заяваў - расце канкурэнцыя сярод абітурыентаў.Read more
Сацыёлагі кажуць, што літоўскія грамадзяне не згодныя з той знешняй палітыкай, якую праводзіць іх урад. Толькі 7% жыхароў краіны лічаць, што Літва праводзіць мудрую, прагматычную і дасканалую знешнюю палітыку, а 53,6% рэспандэнтаў дрэнна ацэньваюць дзеянні ўрада на знешнепалітычным накірунку. Апытанне пра знешнюю палітыку было праведзена па замове штотыднёвіка Veidas кампаніяй Prime consulting.Read more
Мінулі часы калі заходнія карпарацыі сцягвалі танную рабочую сілу з Украіны, Польшчы, Малдовы альбо нават Таджыкістану. Зараз падабаюць выхадцаў з Балтыйскага ўзбярэжжа. Літоўскія СМІ паведамляюць, што прадстаўнікі вядомага Парыжскага парку атракцыёнаў Дыснэйлэнд маюць намер шукаць новых працаўнікоў менавіта ў краінах Балтыі,Read more
Перадвыбарныя баталіі ва Ўкраіне выйшлі па-за межы краіны. У “разборкі” паміж кандыдатамі на пасаду Прэзідэнта ўжо ўцягнутыя некаторыя краіны-партёры – Літва і Грузія. А ўсё праз заяву Віктара Януковіча, які сцвярдзіў, што пад выглядам назіральнікаў на другі тур прэзідэнцкіх выбараў Блок Юліі Цімашэнка паспрабуе прывезці на Ўкраіну грамадзян Грузіі, Польшчы і Літвы для дэстабілізацыі сітуацыі.Read more
Чым больш шчыруе крызіс у краінах Балтыі, тым больш актыўнымі становяцца тут некаторыя транснацыянальныя капіталісты. Так, напрыклад, кампанія Premier Capital, якая кіруе сеткай рэстаранаў McDonald's у Прыбалтыцы, летась адкрыла ў рэгіёне 3 новых рэстарана, у тым ліку адзін у Рызе. Зараз Латвія мае 7 рэстаранаў McDonald's, першы з якіх адкрыўся ў 1994 годзе.Read more
Славуты літоўскі паэт, эсэіст і перакладчык Томас Венцлава атрымаў тытул “Талерантнага чалавека года”. Так вырашыў "Фонд Сугіхары - дыпламаты за жыццё" які штогод ўдастайвае гэтым званнем тых жыхароў Літвы, хто публічна выступіў супраць ксенафобіі, антысемітызму, пераследу іншадумцаў у палітычным і грамадскім жыцці. Тытул "Талерантнага чалавека года" прысвойваецца Фондам ужо дзевяты год запар.Read more
Дзе лепей ўсяго жывецца начальнікам? Аказваецца ў Літве. Базавая зарплата кіраўнікоў прадпрыемстваў і топ-мэнэджэраў тут на 11% вышэй, чым у астатніх краінах Балтыі. У Літве кіраўнікі атрымоўваюць самыя вялікія зарплаты, уключаючы прэміі і надбаўкі. Так вынікае з даследаванняў, праведзеных кансалтынгавай фірмай Hay Group.Read more