Пасля прэзідэнцкіх выбараў Украіна прыцягвае ўвагу не толькі суседзяў і калегаў па СНД ды Ўсходняй Еўропе. Уладныя людзі таксама пільна сочаць за ўкраінскай сітуацыяй. Гэта пацвярджае, напрыклад, змест штогадовага дакладу аб сітуацыі з правамі чалавека ў краінах – чальцах ААН, які Дзяржаўны сакратар ЗША Хілары Клінтан прадставіла на разгляд Кангрэса ЗША.Read more
Чэхія не будзе больш выдаваць украінцам дазвол на працу
Чэхія неўзабаве можа застацца без украінскіх працаўнікоў, а беспрацоўныя ўкраінцы не змогуць паехаць на заробкі на радзіму Швейка. З нагоды самага вялікага ў гісторыі краіны беспрацоўя, урад вырашыў часова прыпыніць выдачу дазволаў на працу замежнікам з-за межы ЕС.Read more
Заходнія журналісты "ўзяліся" за новага ўкраінскага Прэзідэнта. Шмат хто з іх лічыць, што Віктар Януковіч не саступае ў моўным нігілізме экс-прэзідэнту ЗША Джорджу Бушу-малодшаму. Так напрыклад The Guardian успамінае як старыя ляпы Януковіча тыпу "Ганны Ахметавай", так і новую моўна-палітычную "балбатню" прэзідэнта Ўкраіны ў Брусэлі.Read more
Практыка і жыццёвы досвед паказваюць, што пра глыбінны сэнс свята 8 сакавіка ўзгадываюць адно феміністкі. Так, напрыклад, ўкраінскія актывісткі са скандальна вядомага руху "Фемэн" адзначылі Дзень жанчын чарговай акцыяй. На сваім сайце яны заклікаюць украінскіх жанчынаў, каб у гэты святочны дзень тыя адмовіліся ад сэксу са сваімі партнёрамі альбо сужэнцамі.Read more
Традыцыйна, жоўты колер лічыцца за сімвал растання, страты, часам непазбежнай і незваротнай. Мікалаеўскія ўлады раставацца з кіроўцамі не хочуць. Можа з гэтай нагоды, а можа і не, з 1 сакавіка 2010 года рашэннем абласной ДАІ у Мікалаеўскай вобласці святлафоры будуць працаваць без папераджальнага (жоўтага) сігналу.Read more
Да 600-х угодкаў Грунвальдскай бітвы сёлета рыхтуюцца Вільнюс і Наваградак, Гродна і Варшава, Кракаў і Мінск, Кіеў і… Івана-Франкоўск. Урачыстасці ў гонар слаўнай перамогі нашых славянскіх продкаў адбудуцца ў Івана-Франкоўску ў межах гарадскога праекту "За гонар! За славу! За народ". На гэтым тыдні адбылося першае паседжанне ініцыятыўнай групы па падрыхтоўцы да свята пад кіраўніцтвам начальніка ўпраўлення па асвеце гарадской рады гісторыка Святланы Ўваравай.Read more
Ужо былы міністр адукацыі і навукі Ўкраіны Іван Вакарчук паспеў такі ўнесці на разгляд былога ўжо урада пастанову "Аб зацвярджэнні Становішча падрыхтоўцы навукова-педагагічных і навуковых кадраў". Здавалася б, знаёмая руціна, калі б не пэўная акалічнасць - пастанова прадугледжвае ўвядзенне абавязковага іспыта па ўкраінскай мове пры паступленні ў аспірантуру і суісканні навуковай ступені кандыдата навук.Read more
Адстаўка ўрада Юліі Цімашэнкі, як і адстаўка прэзідэнта, не пройдзе бясследна для дзяржаўнага бюджэту. Усе міністры, іх першыя намеснікі, а таксама старшыні камітэтаў ды іншых цэнтральных органаў улады, якія сыйдуць з пасад услед за прэм'ерам, з'яўляюцца службоўцамі першай катэгорыі.Read more
Украіна ціха, павольна, але непазбежна набліжаецца да Еўрасаюзу. Вось свежы прыклад. З чэрвеня ва ўкраінскіх пасажырскіх цягніках з’явяцца паасобны купэ для мужчын і жанчын. Змены ўводзяць разам з новым графікам руху, які будзе актуальны ад 30 траўня. Беларускім турыстам, якія збіраюцца вандраваць на поўдзень у бок Крыма альбо Адэсы, такія веды вядома прыдадуцца.Read more
Сяброўка Лізаветы Ефрасінінай, жонкі Андрэя Юшчанкі, распавяла ўкраінскім СМІ пра тое, што былы Прэзідэнт рыхтуецца стаць дзедам. Ірына, піар-мэнэджэр аднаго з кіеўскіх мадэльных агенцтваў паведаміла: "Ліза павінна была нарадзіць у лютым. Я штодня цікавілася, як яе самаадчуванне і ці нарадзіла яна ўжо. Хутка вясна, а аб папаўненні ў сям'і Юшчанкі нічога не чуваць.Read more
Украінскія сацыёлагі і палітолагі спрабуюць высвятліць: чаго чакаюць грамадзяне ад новага Прэзідэнта. Адказ адназначны - "моцнай рукі". Больш за палову грамадзян Украіны (59,1%) лічыць, што неабходна пашырыць паўнамоцтвы Прэзідэнта.Read more
Не толькі ўкраінскія алігархі натхніліся прыходам да ўлады этнічнага беларуса Віктара Януковіча. Святары УПЦ Маскоўскага патрыярхату таксама чакаюць на "новы якасны ўзровень стасункаў", якія дазволяць палепшыць фінансавы стан царквы, а таксама выціснуць "раскольнікаў" з Кіеўскага патрыярхата з грамадскага жыцця і навучальнага працэсу.Read more
Украинские миллиардеры не скрывают своей радости: ведь это « их» человек встал у руля власти в Украине. По мнению бизнесменов, с избранием Виктора Януковича, отношения между ними и властными структурами выйдут на «новый качественный уровень». Миллиардеры уверены - он лучше, чем кто-либо другой.Read more
Аказваецца не ўсе чакаюць прыходу вясны. Вось у Роўне, дзе зляпілі хіба самага вялікага снегавіка ва Ўкраіне, жадаюць каб зіма трывала далей. Тады ёсць шанец, што на снегавога балвана вышынёй 6 метраў, які паўстаў каля шашы Роўна-Ковель, звярнуць увагу складальнікі ўкраінскай кнігі Гінэса, каб зафіксаваць рэкорд.Read more
Палітычныя жарсці не перашкаджаюць украінцам змагацца за ўмацаванне маральнасці ў грамадстве. Гэтым разам маем справу з выпадкам самацэнзуры. Асацыяцыя кампутарных клубаў Украіны, спасылаючыся на сусветныя практыкі, прапаноўвае ўвесці ўзроставыя абмежаванні для аматараў кампутарных забавак каб засцерагчы падлеткаў перад гвалтам у тых гульнях.Read more