НГО

Вясна і феміністкі

манифа

Заўважана: вясна спрыяе абуджэнню прыроды , грамадства і застарэлых хваробаў. Першымі абуджаюцца актывісты левых партыяў. Так 7 сакавіка ў Варшаве пад лозунгам "Салідарныя ў крызісе, салідарныя ў барацьбе" адбылася штогадовая акцыя пад назвай "Вялікая Варшаўская Маніфа" (не блытаць з "Антыфа").Read more

Радзіма і жанчыны ў небяспецы!

фемины украины

Практыка і жыццёвы досвед паказваюць, што пра глыбінны сэнс свята 8 сакавіка ўзгадываюць адно феміністкі. Так, напрыклад, ўкраінскія актывісткі са скандальна вядомага руху "Фемэн" адзначылі Дзень жанчын чарговай акцыяй. На сваім сайце яны заклікаюць украінскіх жанчынаў, каб у гэты святочны дзень тыя адмовіліся ад сэксу са сваімі партнёрамі альбо сужэнцамі.Read more

“Не” выбарам і футрам!

дымовуха

Спачатку яны змагаліся супраць выбараў. З крыкам "дык за нікога ж ты не галасуй", яны кінулі дымавыя шашкі і ўлёткі пад дзверы выбарчага ўчастку N32 у Пячэрскім раёне Кіева. Пазней, на знак пратэсту супраць "выбару без выбару" актывісты заблакавалі і закідалі дымавухамі – гэта, хто не памятае такія падпаленыя шарыкі для пінг-понгу - участак на вуліцы Кудры, 33.Read more

Мода ці грамадзянскі абавязак?

солидарность

Каго ўяўляе сабе паспаліты беларус, калі чуе слова "валанцёр"? Прышчаватага студэнта са старой Еўропы, які едзе за край свету, каб ад відна да відна апекавацца хворымі на СНІД адно за ежу і дах над галавою? Магчыма. А можа гэта вобраз гарадскога дзівака, які назаляе суседзям прапановамі разам зладзіць у пад'ездзе сходы для дзіцячых вазкоў?Read more

Шампанскае на магіле жаўнера

против войны

Часамі барацьба за мір можа выклікаць шок у грамадстве. Так здарылася пасля таго, як у Нямеччыне даведаліся пра ініцыятыву грамадскай недзяржаўнай арганізацыі "Таварыства дзеля міру" пад назвай "Жаўнеры гінуць - мы святкуем".Read more

Жаўнеры міру: нямецкі досвед*

служба мира

Чамусьці лічыцца, што служба ў войску - школай для сапраўдных мужчын, а вось альтэрнатыўная служба ў шпіталях і дзіцячым дамах - "бабскай" працай, такім сабе курортам для тых, хто не ў стане "адкасіць" ад мужчынскага абавязку. Няма мовы - войска гартуе цела і дух у экстрэмальных абставінах. Аднак чаму ж догляд інвалідаў і хворых не можна назваць экстрэмальнымі умовамі?Read more

Параза сэксуальнага страйку

сэкс-страйк

Як вядома, Кенія знаходзіцца на мяжы грамадзянскай вайны паміж прыхільнікамі прэзідэнта і прэм'ер-міністра. Жаночыя арганізацыі краіны напачатку мая паспрабавалі выправіць становішча з дапамогаю тыднёвага "сэксуальнага страйку". Яны заклікалі жанчынаў краіны адмовіцца ад сэксу з сваімі партнэрамі, каб звярнуць іх увагу на праблему, і заахвоціць да мірнага вырашэння канфлікту.Read more

MediaBarCamp 2009

лога медыябаркэмпу

5-7 чэрвеня ў Літве адбудзецца другі міжнародны MediaBarCamp, прысвечаны новым медыя і медыя-актывізму. Ў гэтым годзе MediaBarCamp арганізуецца Swedish International Liberal Centre і Беларускай партыяй “Зялёных”.

BarCamp - гэта сваеасаблівая “не-канферэнцыя”, дзе фармат абмеркавання і праграму выпрацоўваюць самі ўдзельнікі. Першы MediaBarCamp адбыўся ў 2008 годзе.Read more

Забойцы з Iphone

небяспечная гульня

Apple выдаліла са свайго інтэрнет-сэрвісу App Store гульню "Страсяні немаўлятка" пасля грамадскіх пратэстаў. З дапамогай гэтага сервісу праграмісты могуць прапанаваць карыстальнікам свае праграмкі і гульні для папулярнага тэлефона Iphone, а Apple атрымлівае каміссію з продажаў.Read more

Паўночная Рада прыйдзе да нас

Dagfinn H?ybr?ten, фота Johannes Jansson/norden.org

Паўночная Рада адчыніць свай інфармацыйны офіс ў Беларусі. Такое рашэнне было прынята на сустрэчы Паўночнай Рады ў Капенгагене. Дагфін Хёйбротэн, былы прэзідэнт Рады і адзін з лідэраў Хрысціянскай народнай партыі Нарвегіі, высунуў такую прапанову на гэтай сустрэчы.

На пачатку 90ых такія офісы з'явіліся ў краінах Балтыі - Эстоніі, Латвіі і Літве.Read more

Цены на сигареты не поднимут

сигарета

Правительство Ирландии отказалось от своих планов поднять акциз на сигареты на 2 евро. Несмотря на то, что в стране и так вторые в Европе по дороговизне цены на табачную традицию, к этому призывали крупные общественные организации, надеющиеся таким образом отбить у ирландцев охоту курить и здоровью вредить.Read more

Школа для бацькі і дачкі

папа и дочка

28 марта ў Львове распачаўся першы ва Ўкраіне праект пад назовам "Акно". Праект прысвечаны развіццю адносін бацькі з дачкой. Яго арганізатары - фонд Святога Ўладзіміра УГКЦ і польскі фонд Кірылы і Мяфодзія. Праект арганізаваны ў рамках міжнароднай ініцыятывы Tato.net. Пакуль у рамках праекту прайшлі аднадзённыя заняткі, у якіх узялі ўдзел 23 таты з дачкамі. Праграма разлічаная на дзяўчат ва ўзросце ад 13 да 23 гадоў і іх татаў.Read more

Вада камень і ўладу точыць

заповедник Роспуда

Шматмесячная барацьба польскіх экалагічных НДA ўвянчалася поспехам! Колцавая дарога вакол Аўгустова (гэта там, дзе знакаміты Аўгустоўскі канал) усёткі не будзе праходзіць праз унікальны помнік прыроды - даліну Распуды. Віцэ-прэм'ер Гжэгаж Схетына і міністр інфраструктуры Цэзары Грабарчык паведамілі, што дарога пройдзе праз вёску Рачкі, а не праз Распуду.Read more

Фестываль"Казачны свет"

дети сказка театр

Вясною ў Львове як заўсёды пачынаюцца фестывалі самага рознага кшталту. Так, напрыклад, гарадскія ўлады і мясцовыя НДА рыхтуюцца да правядзення VIII Усеўкраінскага тэатральнага фэсту "Казачны свет". Фестываль адбудзецца 7-10 траўня, удзел у ім возьмуць 30 няўрадавых арганізацый з Украіны, Польшчы, Беларусі, Расеі, а таксама інваліды са школ-інтэрнатаў горада Львова.Read more

Залікоўкі для дзяцей

детские университеты

Цяжка знайсці ў горадзе цікавы занятак для дзіцяці? Не ведаеш, што з ім рабіць у выходныя? А можа адправіць дзіця павучыцца ва ўніверсітэт? У нашых дзяцей універсітэт звычайна асацыюецца з барадатымі дзядзькамі ў чорных тогах, якія ўжываюць незразумелыя словы, з мудрагелістымі кніжкамі і сумнымі лекцыямі. Група кракаўскіх энтузіястаў вырашыла даказаць, што ўсё акурат наадварот.Read more

Зелянейшыя

Жаўцейшыя

Энцыклапедыя