Заходнія журналісты "ўзяліся" за новага ўкраінскага Прэзідэнта. Шмат хто з іх лічыць, што Віктар Януковіч не саступае ў моўным нігілізме экс-прэзідэнту ЗША Джорджу Бушу-малодшаму. Так напрыклад The Guardian успамінае як старыя ляпы Януковіча тыпу "Ганны Ахметавай", так і новую моўна-палітычную "балбатню" прэзідэнта Ўкраіны ў Брусэлі.Read more
У выходныя ў Вільнюсе прайшло адно з галоўных вясновых мерапрыемстваў - традыцыйны кірмаш рамёстваў Казюкас (Казюкі). Вільнюскім Казюкам ужо больш 400 гадоў, традыцыя арганізацыі кірмашоў сягае каранямі ў часы ВКЛ і звязаная з царкоўным святам у гонар святога Казіміра. Сёлета як арганізатары, так і ўдзельнікі кірмаша адзначаюць вялізны наплыў наведвальнікаў, што асабліва адчувалася ў мінулую суботу. Усяго ў святочным кірмашы Казюкас прынялі ўдзел каля 1300 гандляроў з Літвы, Польшчы, Беларусі, Латвіі, Украіны і Расіі.Read more
У гістарычным цэнтры Вільнюса на адно гістарычнае імя паболела. Гарадскія ўлады ўрачыста адкрылі вуліцу імя чалавека, трагічны скон якога стаў своеасаблівай прэзентацыяй Літвы ў свеце. У Старым горадзе цяпер ёсць вуліца Бруна Баніфацыя - архібіскупа і манаха, якога нашыя паганскія продкі забілі ў XI стагоддзі. Вуліца Баніфацыя невялічкая і месціцца ля касцёла Св.Read more
Да 600-х угодкаў Грунвальдскай бітвы сёлета рыхтуюцца Вільнюс і Наваградак, Гродна і Варшава, Кракаў і Мінск, Кіеў і… Івана-Франкоўск. Урачыстасці ў гонар слаўнай перамогі нашых славянскіх продкаў адбудуцца ў Івана-Франкоўску ў межах гарадскога праекту "За гонар! За славу! За народ". На гэтым тыдні адбылося першае паседжанне ініцыятыўнай групы па падрыхтоўцы да свята пад кіраўніцтвам начальніка ўпраўлення па асвеце гарадской рады гісторыка Святланы Ўваравай.Read more
Спачатку былі фальшывыя бланкі, потым увесь сайт ператварыўся ў падробку. Некалькі тыдняў на фальшывым сайце польскага ўльтракансерватыўнага Радыё Марыя побач з актуальнымі артыкуламі і свежымі навінамі, раскладамі перадач і трансляцыямі імшаў знаходзіліся рахункі, якія зусім не належылі да сапраўднага прадпрыемства а. Рыдзыка.Read more
Колькасць католікаў расце і нават трошкі хутчэй за насельніцтва Зямлі. Зараз у свеце адсотак католікаў складае 17,4. Аднак, яшчэ больш расце колькасць біскупаў - па-над 1% штогод. Зараз іх у свеце больш за 5 тысяч. "Не выключана, што такі рост ёсць вынікам добрага самаадчування і падвышэння пенсійнага ўзросту святароў", - піша з гэтай нагоды штогадовы часопіс Папы, Annuario Pontificio 2010 у якім можна знайсці дадзеныя аб структуры Касцёла.Read more
Мікеланджэла Антаніёні меў пазашлюбных дзяцей. Ці азначае гэта, што нашчадкі павінны замазаць яго фрэскі? Шапэн уважаўся сучаснікамі за непапраўнага бабніка, а Фрэдзі Мэрк'юры быў гамасэксуалістам. Ці азначае, што мы павінны выкрасліць іх творчасць з нашай памяці? Былыя дзеячы руху "Салідарнасць" з польскага гораду Аполе такімі складанымі маральнымі дылемамі не пераймаюцца.Read more
"Дзень Незалежнасці 11 лістапада - смутнае свята. У гэты дзень заўжды халодна, слізка, мокра, часам снег падае. Гэта цалкам маркотнае свята, якое адпавядае традыцыям перадваеннай Польшчы, але не мае сувязі з сучаснасцю", - такую заяву зрабіў адзін з найболей вядомых дзеячаў "Салідарнасці" Ўладзіслаў Фрасынюк падчас адкрыцця выставы "Салідарнасць - вечна жывая легенда" ў Польскім грамадска-культурным цэнтры ў Лондане. На яго думку найлепшым днём для святкавання незалежнасці ёсць 4 чэрвеня - дзень вольных выбараў у парламент у 1989 годзе.Read more
Дарадца Талінскай мэрыі па ахове старажытнасцяў прафесар Юры Куускемаа, пра якога мы ўжо распавядалі раней, пачаў сваю дзейнасць на новай пасадзе, так бы мовіць, з "зачысткі тэрыторыі" ад праяваў безгустоўшчыны. Як першы крок - прапанова спадара Кускемаа склікаць напярэдадні дзён Старога горада канферэнцыю для выпрацоўкі агульнай канцэпцыі аздаблення гістарычнага цэнтра і размяшчэння там рэкламных матэрыялаў.Read more
Швейцарскае выдавецтва Ammann Verlag адкрыла Еўропе новую зорку ўкраінскай літаратуры. Раман львоўскага аўтара Цімафея Гаўрыліва (Гаврилів) у нямецкім перакладзе стаўся, паводле водгукаў літаратуразнаўцаў, праўдзіваю навінкаю 2009 г.Read more