Чэхія не будзе больш выдаваць украінцам дазвол на працу
Чэхія неўзабаве можа застацца без украінскіх працаўнікоў, а беспрацоўныя ўкраінцы не змогуць паехаць на заробкі на радзіму Швейка. З нагоды самага вялікага ў гісторыі краіны беспрацоўя, урад вырашыў часова прыпыніць выдачу дазволаў на працу замежнікам з-за межы ЕС.Read more
Заходнія журналісты "ўзяліся" за новага ўкраінскага Прэзідэнта. Шмат хто з іх лічыць, што Віктар Януковіч не саступае ў моўным нігілізме экс-прэзідэнту ЗША Джорджу Бушу-малодшаму. Так напрыклад The Guardian успамінае як старыя ляпы Януковіча тыпу "Ганны Ахметавай", так і новую моўна-палітычную "балбатню" прэзідэнта Ўкраіны ў Брусэлі.Read more
Самы буйны і адзіны вытворца курынага мяса ў Эстоніі Tallegg мае цяжкія часы. Канкурэнцыя з боку імпарту расце, прыбыткі падаюць ды і пакупнік стаў нейкі распешчаны. Маркетолагі Tallegg вырашылі падвысіць шанцы фірмы ў барацьбе з канкурэнтамі пры дапамозе новага пакавання.Read more
Яшчэ некалькі гадоў таму праблема нелегальных мігрантаў была для Эстоніі неактуальнай. Усё змянілася летась, калі ў краіне была затрымана рэкордная колькасць нелегальных мігрантаў за ўсю яе найноўшую гісторыю. Занепакоіўся нават Прэзідэнт Ільвэс, які з гэтай нагоды сустрэўся ў мястэчку Валга з мясцовымі паліцыянтамі і памежнікамі.Read more
Традыцыйна, жоўты колер лічыцца за сімвал растання, страты, часам непазбежнай і незваротнай. Мікалаеўскія ўлады раставацца з кіроўцамі не хочуць. Можа з гэтай нагоды, а можа і не, з 1 сакавіка 2010 года рашэннем абласной ДАІ у Мікалаеўскай вобласці святлафоры будуць працаваць без папераджальнага (жоўтага) сігналу.Read more
Ужо былы міністр адукацыі і навукі Ўкраіны Іван Вакарчук паспеў такі ўнесці на разгляд былога ўжо урада пастанову "Аб зацвярджэнні Становішча падрыхтоўцы навукова-педагагічных і навуковых кадраў". Здавалася б, знаёмая руціна, калі б не пэўная акалічнасць - пастанова прадугледжвае ўвядзенне абавязковага іспыта па ўкраінскай мове пры паступленні ў аспірантуру і суісканні навуковай ступені кандыдата навук.Read more
Адстаўка ўрада Юліі Цімашэнкі, як і адстаўка прэзідэнта, не пройдзе бясследна для дзяржаўнага бюджэту. Усе міністры, іх першыя намеснікі, а таксама старшыні камітэтаў ды іншых цэнтральных органаў улады, якія сыйдуць з пасад услед за прэм'ерам, з'яўляюцца службоўцамі першай катэгорыі.Read more
Каля тысячы таксістаў сёння заблакавалі цэнтр Варшавы і пад'езды да будынку ураду. Кіроўцы пратэстуюць супраць… падробак, то бок, нелегальных перавозчыкаў, якія выглядаюць таксама як тыя,хто купіў ліцэнзію і плаціць усе падаткі.Read more
Колькасць католікаў расце і нават трошкі хутчэй за насельніцтва Зямлі. Зараз у свеце адсотак католікаў складае 17,4. Аднак, яшчэ больш расце колькасць біскупаў - па-над 1% штогод. Зараз іх у свеце больш за 5 тысяч. "Не выключана, што такі рост ёсць вынікам добрага самаадчування і падвышэння пенсійнага ўзросту святароў", - піша з гэтай нагоды штогадовы часопіс Папы, Annuario Pontificio 2010 у якім можна знайсці дадзеныя аб структуры Касцёла.Read more
Урад Літвы за прыкладам Польшчы таксама вырашыў заняцца гвалтаўнікамі і педафіламі. Аднак без фанатызму. Міністры не ўхваляюць прымусовую хімічную кастрацыю ў якасці пакарання для людзей, якія здзейснілі сэксуальны гвалт. У праекце закона, які будзе абмяркоўвацца Сеймам у гэту сераду, сказана што прымусовае лячэнне не можа вызначацца толькі злачынствам без уліку яго чыннікаў.Read more