Заўважана: вясна спрыяе абуджэнню прыроды , грамадства і застарэлых хваробаў. Першымі абуджаюцца актывісты левых партыяў. Так 7 сакавіка ў Варшаве пад лозунгам "Салідарныя ў крызісе, салідарныя ў барацьбе" адбылася штогадовая акцыя пад назвай "Вялікая Варшаўская Маніфа" (не блытаць з "Антыфа").Read more
Практыка і жыццёвы досвед паказваюць, што пра глыбінны сэнс свята 8 сакавіка ўзгадываюць адно феміністкі. Так, напрыклад, ўкраінскія актывісткі са скандальна вядомага руху "Фемэн" адзначылі Дзень жанчын чарговай акцыяй. На сваім сайце яны заклікаюць украінскіх жанчынаў, каб у гэты святочны дзень тыя адмовіліся ад сэксу са сваімі партнёрамі альбо сужэнцамі.Read more
Традыцыйна, жоўты колер лічыцца за сімвал растання, страты, часам непазбежнай і незваротнай. Мікалаеўскія ўлады раставацца з кіроўцамі не хочуць. Можа з гэтай нагоды, а можа і не, з 1 сакавіка 2010 года рашэннем абласной ДАІ у Мікалаеўскай вобласці святлафоры будуць працаваць без папераджальнага (жоўтага) сігналу.Read more
Неўзабаве ў швейцарскіх аптэках з'явяцца прэпараты, якія, па меркаванні іх вытворцы, фірмы Lamprecht AG, змятуць з прылаўкаў у першы жа тыдзень продажаў. Гаворка вядзецца пра прэзерватывы, і не абы-якія, а "для самых маленькіх" - яны разлічаныя на дзяцей ад 12 да 14 гадоў. Дыяметр новых прэзерватываў будзе ўсяго 45 мм, а не 52 мм, як у "дарослых".Read more
Курыльшчыкі Польшчы разам з замежнымі курцамі могуць уздыхнуць з палёгкай. Нават поўнымі грудзьмі, калі канешне не будзе бракаваць паветра. Напярэдадні Дня жанчынаў польскі парламент (Сейм) пасля доўгіх і палкіх дэбатаў прыняў "палегчаны" варыянт Закону аб абмежаванні палення ў грамадскіх мейсцах.Read more
Адстаўка ўрада Юліі Цімашэнкі, як і адстаўка прэзідэнта, не пройдзе бясследна для дзяржаўнага бюджэту. Усе міністры, іх першыя намеснікі, а таксама старшыні камітэтаў ды іншых цэнтральных органаў улады, якія сыйдуць з пасад услед за прэм'ерам, з'яўляюцца службоўцамі першай катэгорыі.Read more
Спачатку былі фальшывыя бланкі, потым увесь сайт ператварыўся ў падробку. Некалькі тыдняў на фальшывым сайце польскага ўльтракансерватыўнага Радыё Марыя побач з актуальнымі артыкуламі і свежымі навінамі, раскладамі перадач і трансляцыямі імшаў знаходзіліся рахункі, якія зусім не належылі да сапраўднага прадпрыемства а. Рыдзыка.Read more
Каля тысячы таксістаў сёння заблакавалі цэнтр Варшавы і пад'езды да будынку ураду. Кіроўцы пратэстуюць супраць… падробак, то бок, нелегальных перавозчыкаў, якія выглядаюць таксама як тыя,хто купіў ліцэнзію і плаціць усе падаткі.Read more
Рыжская Дума высунула прапанову - хай бяздомныя ездзяць бясплатна ў грамадскім транспарце па законе. Чаму не - усё адно ж не плацяць. А непазбежныя выдаткі, калі тыя будуць, Дума прапаноўвае пакрыць з дзяржбюджэту. Прапанова патрапіла ў парламент, і вось Парламенцкая камісія па сацыяльных і працоўных справах абмяркуе прапанову Рыжскай думы.Read more