Украіна ціха, павольна, але непазбежна набліжаецца да Еўрасаюзу. Вось свежы прыклад. З чэрвеня ва ўкраінскіх пасажырскіх цягніках з’явяцца паасобны купэ для мужчын і жанчын. Змены ўводзяць разам з новым графікам руху, які будзе актуальны ад 30 траўня. Беларускім турыстам, якія збіраюцца вандраваць на поўдзень у бок Крыма альбо Адэсы, такія веды вядома прыдадуцца.Read more
Кагосьці гэтая інфармацыя можа рассмяшыць, кагосьці можа расчуліць. Выглядае так, што ў 2021 годзе Літва будзе сябрам Еўрапейскага касмічнага агенцтва. Такая дата прадугледжаная ў плане па развіцці бізнэсу і навукі, падрыхтаваным Міністэрствам эканомікі, які павінен зацвердзіць урад.Read more
Міжнародны саюз чыстай і дастасоўнай хіміі афіцыйна абвясціў пра намер назваць новы хімічны элемент перыядычнай сістэмы ў гонар Мікалая Каперніка - Copernicum (Cn). Элемент нумар 112 быў адкрыты 14 гадоў таму міжнароднай групай навукоўцаў з Нямеччыны, Фінляндыі, Расіі і Славакіі пад кіраўніцтвам Сігурда Хофмана.Read more
Супраць лому няма прыёму? Няпраўда. Польскія інтэрнэт-карыстальнікі абаранілі свае правы і свабоды. Сёння ўрад Дональда Туска па выніках перамоваў з прадстаўнікамі правайдэраў ды карыстальнікаў вырашыў адмовіцца ад ідэі стварэння адмысловага рэгістра старонак і паслуг у сеціве, якія супярэчаць польскаму праву. Пачыналася ўсё праўда, зусім як ў Беларусі.Read more
Экспарт, а таксама імпарт Фінляндыі пад пагрозай. Пацярпець могуць таксама суседнія краіны ды шматлікія турысты, у тым ліку фінскія аматары алкаголю. А ўсё таму, што маракі, якія працуюць на фінскіх ледаколах, пагражаюць пачаць страйк на наступным тыдні.Read more
Малапольскае ваяводства Польшчы мае шанцы стаць еўрапейскім лідэрам у галіне лічбавага кінапракату. 12 лютага у Кракаве і яшчэ некалькіх гарадах ваяводства пачне сваю працу Малаполькая сетка лічбавых кінатэатраў. Пакуль сетка складаецца з дзесяці кінатэатраў, аднак праз пэўны час іх колькасць павінна падвоіцца. Праект не мае аналагаў не толькі ў Польшчы, але і ў Еўропе.Read more
Польшча робіць захады па спрашчэнню візавых працэдур для Ўкраіны. З красавіка гэтага года заяўкі на візу можна будзе рабіць праз Інтэрнэт. Міністэрства замежных спраў Польшчы плануе ўкараніць ва ўсіх консульскіх установах ва Ўкраіне электронную сістэму падачы дакументаў на атрыманне візы. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара консульскага аддзела польскага МЗС Уладзімеж Здуноўскі.Read more
Сення ў краінах Паўночнага Савету адзначаюць Паўночны Дзень Клімату (Nordic Climate Day). Гэтыя краіны заўжды вельмі пільна ставіліся да праблемаў змены клімату. Набліжаецца час Самміта ААН па пытанням клімату ў Капенгагене. Каб надаць гэтай тэме яшчэ больш увагі, перад саммітам было вырашана правесці спецыяльны дзень.Read more
Аўстралійскія вытворцы джынсаў Jeanswest пачынаюць усталёўваць у сваіх крамах відэакамеры ў прымяральнях. Не для таго, каб сачыць, ці не збіраюцца іх прадукцыю скрасці, а каб дапамагчы жанчынам вызначыцца: ці дастаткова прывабна яны выглядаюць у новых джынсах.Read more
Адна з буйнейшых і найвядомых сацыяльных сетак у Інтэрнеце з гэтай суботы стане больш зручным для сваіх карыстальнікаў. Раней веб-адрэса старонкі карыстальніка пазначалася наборам лічбаў - ідэнтыфікацыйным нумарам, да прыкладу: ...home.php?#/profile.php?id=779717453&ref=name... Такую адрэсу было цяжка запомніць ці перадаць.Read more