Калонка рэдакцыі

PAP's picture

Тут можна знайсці развагі рэдакцыі сайту з нагоды тых навінаў, якія мы вам прадстаўляем. Гэта, канешне, не канкурэнцыя ЖЖ, але тым, хто робіць навіны часам таксама трэба выказвацца!

Цэны вырашаюць усё

бензин нынче дорог

На мінулым тыдні з сусветных рынкаў пачалі прыходзіць трывожныя звесткі. Цана на нафту дасягнула шасцімесячнага максімуму і перавысіла $60 за барэль, што амаль удвая больш у параўнанні са снежнем мінулага года. На тле працяглай эканамічнай рэцэсіі такія навіны здольныя выклікаць калі не паніку, дык нервовасць сярод урадавых чыноўнікаў і бізнэсоўцаў у краінах-імпарцёрах "чорнага золата".

Першымі занепакоіліся краіны "Вялікай васьмёркі". Падчас сустрэчы міністраў энергетыкі краін G8 ў Рыме, прысвечанай глабальнаму пацяпленню і энэргетычным праблемам ўрадоўцы заклікалі экспарцёраў нафты захаваць стабільныя цэны на нафту, бо іх рэзкі рост пашкодзіць выхаду сусветнай эканомікі з крызісу. І здаецца заклік быў пачуты. Прадстаўнікі OPEC паведамілі, што арганізацыя не плануе скарачаць дабычу. Пакуль што. Хаця і вызначылі цэнавыя арыентыры - 75 даляраў за барэль.

Для развітых эканомік такія параметры цалкам прымальныя. Узровень у 60-70 даляраў спрыяе выхаду з рэцэсіі, а краінам-экспарцёрам нафты ўкладаць мінімальныя сродкі ў дабычу. На сустрэчы ў Рыме такі ўзровень цэнаў быў названы "справядлівым" як для імпарцёраў, так і для краінаў, якія дабываюць нафту.

Меней развітыя краіны знаходзяцца ў больш складаным становішчы. Спад у гэтых краінах меў больш разбуральны характар, а значыць, такі скачок можа сур'ёзна зашкодзіць будучаму аднаўленню іх эканомік. Таму заява кіраўніка канцэрна "Белнафтахім" пра тое, што "канцэрн будзе рабіць усё, каб цэны на ўнутраным рынку захоўваліся на ранейшым узроўні" выглядаюць цалкам лагічнымі з пункту гледжання апошніх тэндэнцый.

На першы погляд, для канцэрна гэта будзе не цяжка. Цэны на безін ў нас высокія, нават калі цана сыравіны – нафты- знізілася з 150 да 50 за барэль. Аднак, высокія цэны – высокія даходы, таму вось так знянацку адмовіцца ад купы грашэй амал немагчыма, і утрымаць склаўшыся сёлета ўзровень цэнаў на паліва будзе сапраўды ныпроста.

На цэны паліва будзе ўплываць экспартная пошліна на расейскую нафту, якая ў 2009 годзе падвысілася ў 2009 годзе да 0,359 ад цаны за барэль у параўнанні з 0,335 у 2008 годзе. Тэрмін яе дзеяння скончыцца толькі ў наступным годзе. Калі браць пад увагу абяцанні МВФ вытрымаць бездэфіцытны бюджэт у 2009 годзе, знайсці ў ім такія грошы будзе няпроста, Для гэтага трэба павялічваць акцыз на паліва, але як жа тады захаваць стабільныя цэны?

На думку некаторых экспертаў, падзенне цэнаў нафту напрыканцы мінулага года, зрабіла выгадным пастаўляць нафтапрадукты на ўнутраны рынак. Адначасова знізілася даходнасць іх экспарту. Зараз сітуацыя можа кардынальна змяніцца і прыбыткі ад продажу паліва айчынным спажыўцам па стабільных цэнах пачнуць зніжацца. 75 долараў сёлета- гэта не 150 мінулым летам. Даходы ад экспарту наўрад ці пакрыюць страты на айчынным рынку, ёмістасць якога ацэньваецца ў 6 мільёнаў тон штогод.

Дык ці можна даваць веры абяцанням "Белнафтахіму"? Будзьма рэалістамі - будучае ажыўленне эканомікі, пра якое зараз шмат кажуць ва ўрадзе, абярнецца падвышэннем попыту на паліва. Да таго ж штогадовую бітву за ўраджай ніхто пакуль не адмяняў. Таму для забеспячэння палівам унутраных патрэбаў трэба будзе павялічваць закупкі сыравіны ў расейскіх кампаній. Між тым, узмацненне курса долара, якое абвясцілі зробіць немагчымым падтрыманне неабходнага аб'ёму паставак без павялічэння цэнаў. Калі летам іх рост атрымаецца замарозіць, то ўвосень "Белнафтахім" з лёгкасцю можа ўзняць цэны каб кампенсаваць падзенне даходаў. Законаў рынкавай эканомікі пакуль ніхто не адмяняў.

Франц Чэрнушэвіч

Comments

Post new comment

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
     d8888   8888888888   .d8888b.       d8888  
d8P888 d88P d88P Y88b d8P888
d8P 888 d88P 888 888 d8P 888
d8P 888 d88P Y88b. d888 d8P 888
d88 888 88888888 "Y888P888 d88 888
8888888888 d88P 888 8888888888
888 d88P Y88b d88P 888
888 d88P "Y8888P" 888


Enter the code depicted in ASCII art style.

Зелянейшыя

Жаўцейшыя

Энцыклапедыя