На Ўсходзе паляць, а ў Цэнтры чыхаюць. Бурмістр Будапешта выдаў загад, пакліканы ў дапамогу жыхарам венгерскай сталіцы, каб неяк перажыць наступствы газавай вайны “Расія-Украіна”. Загад прапануе арыгінальнае развязанне адной з паўсталых праблемаў – праблемы чысціні паветра.
Рэч у тым, што ад часу пераходу будапешцкіх прадпрыемстваў з газу на мазуту паветра ў горадзе забрудзілася да неверагоднае ступені. У сувязі з гэтым, бурмістр Габар Дэмшкі распарадзіўся абмежаваць у сталіцы аўтамабільны рух.
“Аўтамабілі з няцотнымі нумарнымі знакамі маць права ездзіць толькі ў няцотныя дні, а аўтамабілі з цотнымі нумарамі – у цотныя”. Вытлумачваючы загад, бурмістр дадаў, што прадмесцяў Будапешту ён не тычыцца. Але, на нашую думку, забыўся дадаць – як быць з нумарамі, што заканчваюцца на “0”?
Крыніца: РАР
Комментарии
Отправить комментарий