Італьянскія медыкі, даследуючы ў адной з бальніц рэшткі генетычнага матэрыялу па васьмі мужчынах, што прайшлі аперацыю па змене полу, прыйшлі да высновы, што серавадарод – газ з пахам тухлых яек – адыгрывае ключавую ролю ва узнікненні эрэкцыі, паведамляе брытанская газета The Independent.
Як тлумачыцца ў даследаванні, серавадарод ствараецца пад час біялагічнага расчаплення сераўтрымываючых рэчываў. Навукоўцы высветлілі, што дадзенае рэчыва утвараецца непасрэдна перад палавым актам ў найважнейшых нейрацытах, якія адказваюць за эрэкцыйную функцыю.
Даследчыкі маюць намер выкарыстоўваць гэты хімічны механізм для стварэння альтэрнатывы “Віягры”, дзеянне якой заснавана на аналагічным эфекце ад аксіду азоту. Хаця абодва рэчыва выконваюць функцыю “клетачнага медыятара”, каля трэці мужчын з эрэкцыйнай дысфункцыяй неўспрымальны да аксіду азоту. Менавіта ім павінна дапамагчы адкрыццё італьянскіх навукоўцаў, якія ў будучыні маюць намер стварыць лекі, што будуць утрымліваць сульфід вадароду ці кантраляваць ягоную выпрацоўку.
(па матэрыялам брытанскіх СМІ)
Комментарии
Отправить комментарий