Творчасць на чужыне

 
украинцы в италии

У Львое адкрылася выстава ўкраінскіх гастарбайтэраў у Італіі

Першая і адзіная ва Ўкраіне выстава дакументаў, матэрыялаў, узораў прыкладнай і паэтычнай творчасці ўкраінскіх працоўных мігрантаў у Італіі адкрылася 24 чэрвеня ў Львове. Выстава месціцца ў памяшканні інфармацыйнага цэнтра па пытаннях украінска-італьянскай міграцыі Ўсеўкраінскага дабрачыннага фонду "Заклад". Выстава пад назвай “Нашы ў Італіі” адбываецца ў рамках Міжнароднага кангрэса ўкраінскай дыяспары, які таксама праходзіць у Львове.

Украіна займае чацвёртае месца ў свеце па колькасці міжнародных мігрантаў. Да традыцыйных міграцыйных маршрутаў украінцаў у Расію, Нямеччыну і Польшчу, сёння дадаліся краіны паўднёвай Еўропы: Італія і Іспанія.

Заходні рэгіён сёння з'яўляецца лідэрам ва Ўкраіне, калі вядзецца пра міграцыю ў Італію. Так, з Львоўскай вобласці выехалі 41,3% ад усей колькасці італьянскіх гастарбайтэраў, з Цярнопальскай ды Івана-Франкоўскай - 11,6%, Чарнавіцкай - 10,8%. Сярод тых, хто накіроўваецца ў Італію, шмат лекараў, педагогаў. У сярэднім, тэрмін знаходжання ўкраінцаў у Італіі - 5-6 гадоў. Украінцы выконваюць пераважна працу, якая не патрабуе высокай кваліфікацыі: 63% - апекуюцца хворымі і старымі; 18,7% - працуюць хатняй прыслугайі; 6,4% - апекуюцца дзецьмі; 2,6% - у прамысловасці; 2,1% - у сельскай гаспадарцы.

Па паведамленнях zaxid.net

Комментарии

Отправить комментарий

Подробнее о форматировании

КАПЧА
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
  .d8888b.    .d8888b.    .d8888b.    .d8888b.  
d88P Y88b d88P Y88b d88P Y88b d88P Y88b
888 Y88b. d88P 888 888 888
.d88P "Y88888" Y88b. d888 .d88P
.od888P" .d8P""Y8b. "Y888P888 .od888P"
d88P" 888 888 888 d88P"
888" Y88b d88P Y88b d88P 888"
888888888 "Y8888P" "Y8888P" 888888888


Enter the code depicted in ASCII art style.

Інтэрв'ю

kovalova.jpg

Наталля Кавалёва - прымадона Дзюсэльдорфскай і Брусэльскай опер. Вучылася ў Львоўскай сярэдняй музычнай школе ім. С. Крушальніцкай і Львоўскай дзяржаўнай музычнай акадэміі ім. М. Лысенкі. Пераможца шэрагу сусветна вядомых конкурсаў, сярод якіх - конкурс ім. Аляксандра Жырардзі у Кобурзе, "Опэралія" у Лос-Анджэлесе ды інш.

Koperski.jpg

Рамуальд Капэрскі: - музыка па адукацыі, які шмат гадоў выступаў за мяжой па кантрактах, а таксама заядлы падарожнік. У студзені 2010 года Капэрскі:зайграў на Польскім радыё канцэрт, які доўжыўся 103 гадзіны.