У сонечнай Харватыі людзі ўмеюць і працаваць, і весяліцца. Ахоўнікі і вязні “Лепаглавы”- найбуйнейшае ў краіне турмы - супольна адпачываюць, запрашаючы ў астрог прастытутак і спажываючы наркотыкі.
Як выявіла расследаванне харвацкага штотыднёвіка Globus, дырэктар турмы Іван Дам’янавіч быў чалавекам гуманным і прагрэсіўным. Усяго за 1,5 тыс еўра пераводзіў адбываючых пакаранне забойцаў у аддзяленне турмы з “адкрытым” рэжымам працы.
“Адкрыты” рэжым лепаглаўскага астрогу прадугледжваў практычна вольнае карыстанне мабільнай сувяззю. А дзе тэлефон, там і абаненцкія замовы. У Лепаглаву пачалі ездзіць джыпы з выпіўкай і вясёлыя дзяўчаты. Каб персаналу не было сумна, вязні запрашалі і наглядчыкаў на сяброўскія вечарыны.
“Папалілі” дырэктара акурат мабільныя тэлефоны. Пад час традыцыйных оргіяў вязні, нібы якія малалеткі, актыўна здымалі падзеі на відэа. Цяперака відэаматэрыялы з сэксуальных забаваў у Лепаглаве – асноўны кампраметуючы матэрыял на следстве супраць Івана Дам’янавіча.
(паводле матэрыялу vijesti.net)
Комментарии
Отправить комментарий