У Празе паліцыя выпадкам затрымала злачынцу, за якім 9 гадоў ганяўся міжнародны ордэр на арышт. 52-га Ёзэфа Рогача па мянушцы "Вадзяны пацук" падазраюць у 10 забойствах і выбухах у Братыславе і Будапешце.
У 1996-м годзе Ёзэф Рогач аказаўся замяшаным у найбольш таямнічую крымінальную справу тагачаснае Славакіі – выкраданне сына прэзідэнта краіны. Паліцыя падазравала Рогача ў забойстве галоўнага сведкі на следстве. Той нібыта паказаў, што прэзідэнтавага сына выкралі спецслужбы – і загінуў у выніку выбуху ў аўто.
Славацкі суд усю справу нарэшце скасаваў, ажно ў 1998-м адбыліся новыя выбухі – на гэты раз у суседнім Будапешце. Галоўнай ахвярай венгерскай трагедыі, з 4-ма забітымі і 20-цю пацярпелымі, быў інфарматар венгерскай паліцыі. Ад таго часу Рогач знаходзіўся ў міжнародным вышуку.
Дасведчаны крымінальнік трапіў у рукі паліцыі, фактычна, выпадкова. Ён няправільна кіраваў аўто на вуліцы з аднабаковым рухам, надыхаў у трубку 1,13 праміле алкаголю і, нарэшце, выклікаў недавер паліцэйскіх да сваіх дакументаў. На фотаздымку Ёзэф Рогач быў у акулярах, але за стырном аўтамабіля ён сядзеў без іх. Славацкая паліцыя аператыўна пацвердзіла фальшывасць папераў кіроўцы.
(паводле матэрыялу blesk.cz)
Комментарии
Отправить комментарий