Навукоўцы з універсітэту Кембрыджу прыйшлі да высновы, што разумным людзям, якія складаюць, на іхную думку, каля 5% насельніцтва, вельмі цяжка знайсці тэмы для размовы пры спатканнях. І чым разумнейшая асоба, тым больш у яе праблем пры сустрэчы з супрацьлеглым полам.
Справа у тым, што высокаадукаваныя людзі падчас свайго жыцця набываюць веды, якія не толькі не дапамагаюць ім усталёўваць адносіны, але хутчэй замінаюць гэтаму. Размовы аб высокіх матэрыях у кавярні ці бары падаюцца дзіўнымі, палохаючымі і не выклікаючымі аніякай цікавасці ў супрацьлеглага полу.
Увогуле, як вынікае з даследавання, любоўныя спатканні давалі складаны як для вельмі разумных людзей так і для зусім не разумных. Людзі з высокім інтэлектам – нясталыя, складаныя і замкнёныя натуры, якім даволі цяжка падтрымліваць цікавую гутарку на працягу пэўнага часу з малазнаёмым чалавекам. Акрамя таго, разумныя асобы мала надаюць увагі выбару адзення, якое прывабіла бы супрацьлеглы пол.
(па матэрыялах амерыканскіх СМІ)
Комментарии
Отправить комментарий