Калонка рэдакцыі

PAP аватар

Тут можна знайсці развагі рэдакцыі сайту з нагоды тых навінаў, якія мы вам прадстаўляем. Гэта, канешне, не канкурэнцыя ЖЖ, але тым, хто робіць навіны часам таксама трэба выказвацца!

Вясна ідзе

собака на газоне

Спадарства, мне гэта толькі здаецца, ці мы нарэшце дачакаліся вясны? Калі сонца не толькі свеціць, але і пачынае грэць, на тэрмометры +10, а на газонах пачынае прабівацца першае нясмелае зяленіва, якое хавалася яшчэ з восені пад снегам. А часамі нават б'е па вачах яскравым і да непрыстойнага свежым зялёным колерам. Хочацца паставіць дзядзю вартавога, каб ён стаяў і пільнаваў гэты цуд ад п'яных падлеткаў з півам і паўсюдных сабачак з іх паблажлівымі гаспадарамі. Каб нават плюнуць на гэтую амаль святую траўку ніхто не смеў.

Крыху гісторыі. Савецкі Саюз шмат чым адрозніваўся ад Еўропы. Аднак былі адрозненні, якія ляжалі практычна ў падмурку савецкай цывілізацыі. Напрыклад, стаўленне да газонаў. У СССР па газонах не хадзілі, не бегалі, не сядзелі і г.д. Святая карова ды толькі. Я нават падазраю, што ў савецкія часы газоны яўна ствараліся з нейкімі ваенна-стратэгічнымі мэтамі пра якія мы яшчэ не дазналіся, бо архівы засакрэчаныя. Можа для кантакту з іншапланецянамі?

Уся астатняя Еўропа над газонамі проста здзекавалася - валялася, качалася, спала, ела, паліла на ім папіросы, піла віно, смажыла барбекю, загарала і яшчэ Бог ведае чым займалася пакуль на вуліцах было цёмна. Газоны ў пасляваеннай Еўропе (у адрозненне ад брытанскіх) пэўняць канкрэтную функцыю - стварыць камфорт для гараджаніна, заціснутага ў сярэднявечным каменным мяшку пад назваю "цэнтр" альбо "сіці" альбо "Стары Рынак". Свабоду перамяшчэння там ніхто не абмяжоўвае, не кажа - хадзі тут, а калі пайдзеш на газон, будзеш пакараны, як злачынца. На псіхіку савецкага чалавека, дарэчы, гэта моцна уздзейнічае.

Шпацыр вясною і летам па Мінску паказвае ясна - у нас стаўленне да газонаў не змянілася. Студэнты, якія традыцыйна павінны сядзець альбо ляжаць на газоне з кніжкай у руках, асцярожна абыходзяць траўку і сядаюць, як тыя галубы, выключна на прадметы нежывой прыроды - бардзюры, лавы, камяні, у лепшым выпадку - пенькі. Дзеткі бываюць робяць спробы кінуцца на траўку, аднак пільныя мамы іх выцягваюць адтуль і часамі нават лупцуюць па попе - не рабі так, не хадзі туды. І дзіця, як сабака Паўлава, набывае рэфлекс на ўсё жыццё: газон - гэта татэм, бруднымі ручкамі не чапаць.

Прычыну гэтага ірацыянальнага стаўлення да газонаў я бачу ізноў жа ў сялянскім паходжанні большасці гараджан і наяўнасці лецішчаў. Там нашыя людзі занурваюцца ў зяленіва бульбы, агуркоў, кабачкоў ды яшчэ якога тапінамбура, таму ніякі газон ім не патрэбны. А ў горадзе яны дбаюць пра кавалачак таго, сярод чаго выраслі, каб вока радавалася, а душа памятала пра родную вёску. Як пра карціну на сцяне. Немцы, якіх я ўпершыню пабачыў на газоне ў Празе такога варыянту яўна не мелі, таму і ставіліся да газонаў спрэс утылітарна. А дзе ім яшчэ было паваляцца на траўцы?

Апошняй дзяржавай, якая ішла савецкім шляхам была Польшча. За сядзенне ці стаянне на газонах, якія належаць гораду, а не прыватным асобам ці арганізацыям, тут пагражае штраф да 500 злотых (каля 130 у.а). Але і гэтая цытадэль хутка мае здацца. Палітычны хуліган і гарэлачны кароль Януш Палікот рыхтуе закон пра муніцыпальныя газоны і паркі, каб адкрыць іх для ўсіх жадаючых. Думаю, што пройдзе з першага чытання. Адначасова рыхтуецца закон пра сабачыя купкі. Той хто не прыбярэ смярдзючае лайно альбо будзе раскопваць газон рызыкуе патрапіць не на 500, а 1000 злотых штрафу. І ваўкі сытыя, і траўка цэлая і авечкам можна пасвіцца. Толькі вось сабачкам гэтага не растлумачыш.

Дык для каго ўсёткі газоны - для людзей, сабачак ці ўладаў? Адказ відаць залежыць ад таго, хто ты - чыноўнік, сабака ці просты жыхар гораду ў якога на дзіва не аказалася лецішча (ну ёсць жа такія ненармальныя!). А так хочацца вясною збочыць з дарожкі ў парку Горкага ці на плошчы Якуба Коласа ды адпачыць на траўцы (вядома без купак побач), пачытаць кніжку не на халоднай лаўцы, а на духмянай мяккай траўцы. Вясна ідзе, вясне дарогу!.

Комментарии

Отправить комментарий

Подробнее о форматировании

КАПЧА
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
  .d8888b.    .d8888b.    d888     .d8888b.  
d88P Y88b d88P Y88b d8888 d88P Y88b
888 888 888 888 888
Y88b. d888 888d888b. 888 888d888b.
"Y888P888 888P "Y88b 888 888P "Y88b
888 888 888 888 888 888
Y88b d88P Y88b d88P 888 Y88b d88P
"Y8888P" "Y8888P" 8888888 "Y8888P"


Enter the code depicted in ASCII art style.

Інтэрв'ю

Koperski.jpg

Рамуальд Капэрскі: - музыка па адукацыі, які шмат гадоў выступаў за мяжой па кантрактах, а таксама заядлы падарожнік. У студзені 2010 года Капэрскі:зайграў на Польскім радыё канцэрт, які доўжыўся 103 гадзіны.

Тарас Чубай

Тарас Чубай - рок-выканаўца, кампазітар, сын славутага ўкраінскага паэта Рыгора Чубая. У 1990 годзе разам з аднадумцамі стварыў групу " Плач Єремії ". Аўтар звыш 100 песень. Выдаў 11 музычных альбомаў.