Януковіч галасуе - "дзевачкі" пратэстуюць

 
феминистки украины

Падчас выбараў ва Ўкраіне актыўнасць праяўляюць не толькі "памаранчавыя" і "блакітныя". Феміністкі з арганізацыі Femen вырашылі таксама "адзначыцца" на выбарным полі. Пяць дзяўчын уварваліся сёння да выбарнага ўчастку, дзе галасаваў Віктар Януковіч. Перад вялікай колькасцю журналістаў, дзеўчыны скінулі адзенне і разгарнулі транспаранты з заклікамі "скончыць гвалтаванне дзяржавы". Яны растлумачылі рэпарцёрам, што апошнія падзеі ў краіне могуць прывесці да знішчэння дэмакратыі.

Гэта не першая акцыя, якую ладзяць прадстаўнікі феміністычнага руху. Сябры Femen ужо зладзілі ў мінулым годзе некалькі хэпенінгаў падчас якіх стараліся звярнуць увагу СМІ на грамадскія праблемы. Так напрыклад, у кастрычніку мінулага года, аголеныя дзяўчаты зладзілі акцыю каля Вярхоўнай рады супраць сэкс-турызма пад лозунгамі "Україна - не бардэль!" і "Хочаш мяне - атрымай тры гады!".

Прадстаўнікі Femen былі выведзены з участка міліцыяй і …затрыманы для складання пратаколу.

Па паведамленнях украінскіх СМІ

Comments

Post new comment

More information about formatting options

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
 8888888888   .d8888b.    .d8888b.    .d8888b.  
d88P d88P Y88b d88P Y88b d88P Y88b
d88P 888 888 888 Y88b. d88P
d88P Y88b. d888 .d88P "Y88888"
88888888 "Y888P888 .od888P" .d8P""Y8b.
d88P 888 d88P" 888 888
d88P Y88b d88P 888" Y88b d88P
d88P "Y8888P" 888888888 "Y8888P"


Enter the code depicted in ASCII art style.

Зелянейшыя

Жаўцейшыя

Энцыклапедыя