Малдавіт або влтавін (vltavin) - мінерал з групы тэктытаў метэарытнага паходжання. Сустракаецца ў прыродзе ў кшталце паасобных шклопадобных кавалкаў, пераважна цьмяна-зялёнага колеру. Іншая назва – “бутэлькавае шкло”.
Афіцыйная назва гэтага папулярнага ў ювеліраў камня паходзіць ад нямецкага Moldau – “Влтава” (рака). Акурат на беразе чэскай Влтавы і адкрыў яго ў 1787 г пражскі прафесар Ёзэф Майер. Што праўда, задоўга да гэтага сяляне з паўночнай Чэхіі ўжо мелі звычай дарыць зялёныя каменьчыкі сваім абранніцам на вяселле.
Паходжанне влтавінаў, якія сустракаюцца амаль выключна ў Чэхіі (і суседняй Аўстрыі) дагэтуль дакладна не вызначанае. Найбольш прызнаная сярод вучоных версія звязвае ўзнікненне шклопадобнае субстанцыі ў чэшскай глебе з вынікам падзення гіганцкага метэарыта. Гаворка ідзе, хутчэй за ўсё, аб метэарыце з кратэра “Нордлінгер Рыс”, у нямецкай Баварыі, а самая падзея мела месца каля 15 млн гадоў таму.
Альтэрнатыўныя версіі паходжання влтавінаў настойваюць на мясцовым, а не занесеным з чужых земляў характары каменьчыкаў. Аматары акультных загадак нават высоўваюць гіпотэзу аб спяканні глебы ў шкло – у выніку старту або пасадкі караблёў іншаземных прышэльцаў.
Малдавіты лічацца напаўкаштоўнымі камянямі, і іхная аматарская здабыча ў Чэхіі забароненая. Найбольшы з “бутэлечных камянёў”, знойдзены дагэтуль, заважыў 265 г.
На здымку: малдавіт вагою 12 г з інтэрнэт-крамы, коштам 182 $.
"Зялёны шарык"/"Зялёны балонік", "Zielony Balonik" – першае ў Польшчы літаратурна-мастацкае кабарэ, адно з найбольш культавых месцаў багемнага Кракава пачатку мінулага стагоддзя. Заснаванае ў 1905 г у існуючай і па сёння кавярні “Яма Міхаліка”, на вуліцы Фларыянскай, у цэнтры гораду. З нязменнай папулярнасцю давала прадстаўленні да 1915 г.
Асаблівасцю першага польскага кабарэ стала спалучэнне літаратурна-музычных імпрэзаў (сатырычная паэзія і спевы) з выяўленчым мастацтвам (карыкатуры). З “Зялёным шарыкам” супрацоўнічалі такія знакамітыя творцы як паэт Тадэвуш Бой-Жаленьскі, рэжысэр Юліюш Астэрва, мастакі Вітольд Вайткевіч і Генрык Узембла.
Прынцыповай пазіцыяй сатырыкаў “Зялёнага Шарыка” была апалітычнасць тэкстаў. У выніку – галоўнымі аб’ектамі высмейвання ў праграмах кабарэ былі зусім не акупацыйныя аўстрыйскія ўлады, але іншыя польскія культурныя асяродкі, як кансерватыўныя, гэтак і празмерна авангардныя.
Папулярнасць “Зялёнага Шарыка” спарадзіла агульнапольскую моду на кабарэ, якія перад І сусветнай вайной сотнямі адчыняліся як ў буйных гарадах, гэтак і ў правінцыі. Сёння на месцы першага эстраднага тэатра дае свае прадстаўленні кабарэ “Яма Міхаліка”.
Малюнак Малгажаты Фліс, www.malgorzataflis.pl
Гісторыя Bentley пачалася ў 18 студзеня 1919 года, калі Уолтар Аўан Бэнтлі, распрацоўшчык рухавікоў для самалётаў, сумесна з Ф. Барджэсам і Г. Варлеем стварылі свой першы аўтамабіль.
Джэймс Бонд кіраваў Bentley ў кнігах, але не ў фільмах.
У 1922 машыны «Bentley» выйгралі камандны прыз у гонках Tourist Trophy, а год праз адзін з прадстаўнікоў гэтай хвалебнай серыі фінішаваў чацвёртым у Le Mans. З 1927 па 1930 Bentley запар перамагалі ў Le Mans, што зрабіла вельмі папулярным саму машыну і яе звыклы колер - "брытанскі гоначны зялёны".
Тэкст часткова з Вікіпедыі, фота Writegeist (сс sa)
Жаўцяк, жоўцевы пухір, жоўцевая бурбалка - унутраны орган жывёлаў і чалавека, на ніжняй паверхні печані, у выглядзе авальнага мяшэчка, напоўненага вадкасцю зеленаватага колеру – жоўцю. Ёмістасць жаўцяка ў чалавека звычайна не большая за 70 см?, аднак канцэнтрацыя жоўці ў ім можа перавышаць звычайны раствор гэтай вадкасці ў арганізме ажно ў 20 разоў.
... Самая моцная жоўць сярод чатырохногіх – у каровы, потым у гіены і мядзведзя, потым у казы, потым у авечкі. Самая слабая жоўць – свіная, а жоўць курапаткі і чарапахі нашмат мацнейшая за жоўць чацвераногіх. Жоўць казла вынішчае дзікае мяса. Жоўць ваўка добрая дзеля параненых нерваў. Жоўцю птушкі-шуляка капаюць у вуха, калі хто тугавухі, а разам з сокам набатэйскае цыбулі яе ўжываюць, калі звініць у вушах і слабее слых. Калі ў каго прыпадкі падучае хваробы, можна атрымаць карысць ад смактання чарапашае жоўці праз нос. Бычынай жоўцю, распушчанай у вадзе разам з кімалоскай глінай, мыюць галаву ад перхаці. Жоўць горных казлоў – найлепшы сродак ад укусаў...
Абу Алі Ібн Сіна. Канон лекарскае навукі. Літара “Мім”: Марара - Жоўць.
Малюнак з сайта www.iheartguts.com
Родоначальником современных квадроциклов является японская фирма Honda. Еще в далеких 70-х годах компания выпустила на американский рынок трехколесную модель US90, названную АТС (All Terrain Cycles — в переводе с английского “вездеходные мотоциклы”).
Отличительной особенностью этого аппарата были огромные колеса с мощными грунтозацепами. Фирма рекламировала его как помощника для фермеров. Однако основательные янки предпочитали для работы более серьезную технику.
Фото: upload.wikimedia.org текст:forum.joyride.ru