Злодзеі і "агрэсіўныя латышы"

 
казюкас - казюки

У выходныя ў Вільнюсе прайшло адно з галоўных вясновых мерапрыемстваў - традыцыйны кірмаш рамёстваў Казюкас (Казюкі). Вільнюскім Казюкам ужо больш 400 гадоў, традыцыя арганізацыі кірмашоў сягае каранямі ў часы ВКЛ і звязаная з царкоўным святам у гонар святога Казіміра. Сёлета як арганізатары, так і ўдзельнікі кірмаша адзначаюць вялізны наплыў наведвальнікаў, што асабліва адчувалася ў мінулую суботу. Усяго ў святочным кірмашы Казюкас прынялі ўдзел каля 1300 гандляроў з Літвы, Польшчы, Беларусі, Латвіі, Украіны і Расіі.

Па словах арганізатараў - кампаніі Concept Event Media- такі рост лічбы ўдзельнікаў сёлета прыемна здзівіў. Кошты, дарэчы, не змяніліся з мінулага года - за гандаль на ўчастку ў 2 кв. метра трэба было заплаціць 90 літаў (за тры дні кірмаша), за месца гандлю ў 6 кв. метраў - 270 літаў.

Сур'ёзных эксцэсаў, звязаных з парушэннямі парадку гандлю на кірмашы не было зафіксавана, за яго выкананнем сачылі каля 30 асістэнтаў, якія, за гэтыя тры дня "пратапталі па 30 км". Праблемы ў арганізатараў быліз удзельнікамі з Латвіі, якія стала спрабавалі парушыць правілы і распарадак гандлю, да таго ж паводзілі сябе даволі агрэсіўна.

Акрамя праблем з латышамі сёлета на кірмашы былі адзначаныя шматлікія выпадкі зладзейства. Скаргі аб крадзяжах часта паступалі ў вільнюскую паліцыю.

Па паведамленнях літоўскіх СМІ

Комментарии

Отправить комментарий

Подробнее о форматировании

КАПЧА
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
  .d8888b.    d888     .d8888b.   888888888  
d88P Y88b d8888 d88P Y88b 888
888 888 888 888
.d88P 888 888d888b. 8888888b.
.od888P" 888 888P "Y88b "Y88b
d88P" 888 888 888 888
888" 888 Y88b d88P Y88b d88P
888888888 8888888 "Y8888P" "Y8888P"


Enter the code depicted in ASCII art style.

Інтэрв'ю

Koperski.jpg

Рамуальд Капэрскі: - музыка па адукацыі, які шмат гадоў выступаў за мяжой па кантрактах, а таксама заядлы падарожнік. У студзені 2010 года Капэрскі:зайграў на Польскім радыё канцэрт, які доўжыўся 103 гадзіны.

Тарас Чубай

Тарас Чубай - рок-выканаўца, кампазітар, сын славутага ўкраінскага паэта Рыгора Чубая. У 1990 годзе разам з аднадумцамі стварыў групу " Плач Єремії ". Аўтар звыш 100 песень. Выдаў 11 музычных альбомаў.